Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Дзе купіць квасу?

У гарачыню ад смагі ёсць традыцыйны і дзейсны паратунак – квас. Казімір Антонавіч Новік, наш чытач, цікавіўся: дзе ў мікрараёне «Зеніт» можна набыць разліўны квас? У адной з гандлёвых кропак, дзе ён прадаваўся раней, квасу ўжо не знайсці, у другім месцы – скончыўся, у трэцім яго таксама не было, але тут замест квасу прапанавалі разліўнога… піва. Казімір Антонавіч быў здзіўлены:
– Я наогул не аматар «пеннага», ды і навошта яно ў гарачыню? А кожны раз, як захочацца квасу, на хлебазавод не пойдзеш – далекавата. Як быць?
Я звярнулася да Аксаны Сопрых, загадчыка сектара гандлю аддзела эканомікі райвыканкама.
– У магазіне №3 УП «Рамонак» (былы 26-ы) мне адказалі, што заўжды да вечара ў іх у наяўнасці ёсць квас. Былі чэргі, але квасу ўсім хапала.Магазін №2 таго ж унітарнага прадпрыемства (вядомы як 37-ы) перайшоў да іншага ўласніка – гандлёвага дому «Лагуна». Сёння там прадстаўлена прамысловая група – прадаюць мэблю. Што датычыць «падвальчыка», там вельмі маленькая гандлёвая плошча, якая не дазваляе размясціць адпаведнае абсталяванне. Як варыянт, разглядаецца гандаль квасам побач, на вуліцы. Акрамя таго, па адрасе Гагарына, 12 на першым паверсе ТАА «Авантаж-ВК» адчыніла магазін «Хмель і солад», дзе, у тым ліку,хутка будзе ажыццяўляцца і гандаль разліўным квасам. Для гэтага ўжо набылі патрэбнае абсталяванне, – расказала Аксана Віктараўна.

Падрыхтавала Таццяна ШАРШНЁВА

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 168 queries