Чаму нарыхтоўчая кантора прымае металалом толькі ў вялікім аб’ёме?
22 мая 2015 | Просмотров: 76
У гэтыя майскія дні зваротаў у рэдакцыю нямала. У асноўным яны з падзякамі добрым людзям. Але ёсць і звароты-пытанні, звароты-прапановы. Давайце пазнаёмімся з імі.
Ад імя валанцёраў аграгарадка Вязынь у рэдакцыю патэлефанавала былая настаўніца Раіса Канстанцінаўна Філістовіч. Чытачы газеты, напэўна, ведаюць гэтую неардынарную жанчыну, творчую і неабыякавую, па публікацыях на старонках раёнкі. У гэты раз Раіса Канстанцінаўна звярнулася з падзякай.
– Так атрымліваецца, што ў апошні час нам, валанцёрам, у нашай дзейнасці нямала дапамагаюць супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, – падзялілася яна. – І ва добраўпарадкаванні нам яны дапамагалі, і транспартам, калі гэта было неабходна, забяспечвалі. Яны – частыя госці ў Вязыні, праводзяць тут вялікую прафілактычную работу, а паралельна пры неабходнасці дапамагаюць людзям. Вось і нядаўна, едучы да нас па сваіх справах, прывезлі на наша мерапрыемства Зінаіду Васільеўну Крупскую, якая і вершы чытала, і іграла, і спявала. Прыемна нам такое паразуменне з боку выратавальнікаў, дзякуем ім усім і асабліва Анатолю Стрэжу, Вадзіму Рогачу. Мы спадзяёмся на далейшае паразуменне і сяброўства.
Віляйчанка Ірына Генрыхаўна Есіс ад усяго сэрца падзякавала калектыву Вілейскага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі.
– Справа ў тым, што мой бацька, Фрумент-Генрых Каспяровіч, адпрацаваў у гэтай установе сорак пяць гадоў, – расказала яна. – Ён – удзельнік і інвалід Вялікай Айчыннай. І былыя калегі ніколі не забываюць тату, віншуюць яго са святамі. Вось і да Дня Перамогі ён атрымаў сардэчнае віншаванне. Мы вельмі ўдзячны калектыву цэнтра і яго кіраўніцтву за такія чулыя адносіны да сваіх былых калег-ветэранаў, за маральную і матэрыяльную падтрымку. Далёка не ў кожнай установе так памятаюць пра ветэранаў.
З падзякай супрацоўнікам аддзялення ашчадбанка, што ў раёне завода «Зеніт», звярнулася Людміла Іванаўна Барценева. Яна расказала, што на днях, так ужо сталася, забылася там свой кашалёк. Агледзелася толькі дома. І тут – тэлефонны званок ад пільных банкаўскіх служачых, якія знайшлі кашалёк і праз сваякоў жанчыны хуценька знайшлі яго ўладальніцу.
– Думаю, найвышэйшай падзякай ім будуць мае словы ад сэрца, выказаныя праз газету, – адзначыла Людміла Іванаўна.
За цёплыя адносіны да пенсіянераў, увагу да іх і дабрыню віляйчанка Людміла Аляксандраўна Кавальчук падзякавала работнікам Вілейскага лясгаса Андрэю Хіла і Ганне Кагарка. Пенсіянерка рада. што лёс звёў яе з гэтымі маладымі людзьмі і вельмі ім удзячна.
Наступныя два пытанні датычылі дзейнасці гандлёвых прадпрыемстваў. Так, віляйчанка Людміла Камінская падзялілася сваімі думкамі пасля наведвання «Еўраопта».
–Нядаўна цэлую гадзіну прастаяла ў мясны аддзел, – расказала яна. – Наведвальнікаў было шмат, а прадавец адзін. А пасля яшчэ касы праз адну не працавалі. Вось і атрымліваецца, што за свае кроўныя столькі часу губляеш!
Яшчэ адна наша чытачка, якая, праўда, не прадставілася, наракала на тое, што ў магазіне, дзе яна абслугоўваецца, нярэдка адсутнічаюць цэннікі, не ўцэньваюць тавары, якія маюць непрывабны таварны выгляд.
Парады-пажаданні нашых чытачоў будуць перададзены ў аддзел эканомікі райвыканкама – для правядзення спецыялістамі па гандлі адпаведнай прафілактычнай работы.
Віляйчанін Анатоль Міхайлавіч Арцюх звярнуўся ў рэдакцыю з такім пытаннем: чаму нарыхтоўчая кантора прымае металалом толькі ў вялікім аб’ёме? Як падзяліўся чалавек, ён памяняў газавую пліту, але здаць яе не змог, бо недастатковая вага.
Як растлумачылі ў раённым спажывецкім таварыстве, металалом імі прымаецца. Але і сапраўды не маленькай вагой, а адразу ж, як мінімум, тону трыста кілаграмаў. Чаму менавіта столькі? Справа ў тым, што арганізацыя не мае спецыяльнай пляцоўкі для складзіравання металалому, а адразу ж загружае машыну і вязе лом на здачу. Такія вось рэаліі.
Ірына БУДЗЬКО

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов