Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Конкурс

Не забыліся пра фотаздымак, які прапаноўваўся ў чарговы раз на конкурс? Так-так, той, з кароўкай-карміцелькай. Як і меркавала, пра яе напісалі толькі дарослыя ўдзельнікі конкурсу, маладое пакаленне здымак не закрануў. А шкада. Так не хочацца, каб дажыліся мы да таго, што некалі нехта задумаецца, адкуль бярэцца малако…

Затое конкурсныя подпісы, хоць іх было і не вельмі многа, спадабаліся. Самымі-самымі з іх спяшаюся парадаваць і вас, паважаныя чытачы.
Рагулька, пра якую напісала Кацярына Анатольеўна Мількота, не проста карова, а рэкардыстка. Прачытайце:
– Я – корова-рекордистка,
Даю много молока,
А доярку свою, Машу,
Узнаю издалека.
Вот заметила, что Маша
Утром в город собралась,
Я из стада убежала –
К остановке подалась.
Очень жаль, что опоздала
Проводить доярку,
На собранье Маша едет –
Молоку дать «марку».
Я стою и рассуждаю:
Может, пешью догонять –
До Вилейки недалеко –
Просто как рукой подать.
За хорошие надои
Наш колхоз – передовик.
И награды, и медали
Получать давно привык.

Такая вось цудоўная жывёлінка… А вось у Любові Чыгрынавай з Забалацця карціна атрымалася крыху іншая. Павучальныя радкі і, на жаль, з жыцця:
Прайшлі аўтобус і маршрутка,
Цёмна ночка ўжо хутка.
І баліць, набракшы, вымя,
Ох, загуляла гаспадыня…

А колькі жыццёвай праўды ў гэтым вершы Любові Міхайлаўны:
А кароўка, мой ты браце,
Ці не лепшы выхавацель:
Гаспадара і гаспадыню
Прывучае к дысцыпліне.
Працаваць вучыць да поту,
Праганяе сон, ляноту.
Рана ўстаць і позна легчы,
А праспіш – за статкам бегчы.
Ці не таму ўжо маладыя
Кажуць: «Мы вам не дурныя,
Лепей піва піць ды колу,
Чым трымаць гэту карову».

Ёсць і такія ў нашых вёсках, што тут хаваць. Ды неяк няправільна гэта, нязвыкла, калі поўная сілы сельская сям’я нясе малако ды масла з магазіна…
Прачулена, з веданнем справы напісала конкурсныя радкі Тамара Пунінская з Абадоўцаў. Чытачы ўжо ацанілі яе лірычныя вершы, а цяпер вось і такі ракурс:
Відаць, гісторыя такая:
Красуля з горада чакае
Бычка. І не да сну кароўцы,
Вось і стаіць на астаноўцы.

Ці такі варыянт:
Бык прызначыў ёй спатканне,
І Красуля ў чаканні.
Сорамна стаяць, нялоўка –
Усё ж побач астаноўка.
І такія радкі:
З’ехала ў горад гаспадынька –
У загуле (п’яная галоўка).
І ўжо даўно, як сірацінка,
У чаканні тут стаіць кароўка.

Пра рагульку, так бы мовіць, з прадпрымальніцкай жылкай напісала Марыя Лазовік. Вось яе радкі:
Каб пад’ехаць на рынак,
Прыйшла на прыпынак
Пярэстая карова,
Чакае аўтобус нервова,
Пазірае ў бакі:
Напрамак выбраць ёй які?
Куды тут бліжэй
І дзе малако даражэй?

І яшчэ адзін варыянт Марыі Віктараўны – пра незвычайны (каровіны) конкурс «Місіс Прыгажосць». Чытаем:
Напамінае здымак штосьці
Пра конкурс «Місіс
Прыгажосці»…
На подыуме ў Глінным
З выглядам нявінным
Стаіць прыгажуня карова,
Магла б ёй належаць карона…

А на развітанне – радкі Святланы Бародзіч. Яна – таксама пра сучасную жывёліну, якая не супраць нават… абуцца. Чытаем:
Надоела Бурёнке слякоть,
Сколько можно безмолвно страдать?
Бесполезно стоять и плакать,
Нужно обувь приобретать.
– Знаю, люди ездят на рынок
И в автобусы вот здесь садятся,
Но водители без ухмылок
Не встречают меня и бранятся.
Проезжают такси все мимо.
Почему не пускают меня
Ни в автобусы, ни в машины?
Как обуться тогда мне, друзья?

13Такія вось цікавыя радкі атрымаліся ў Святланы Валянцінаўны. Дзякуй вялікі ўсім удзельнікам конкурсу, іх допісы парадавалі, думаецца, не толькі мяне. З упэўненасцю ў нашым далейшым сяброўстве прапаноўваю вам, паважаныя вастрасловы, чарговы фотаздымак, які трэба падпісаць да 26 красавіка. Поспехаў вам!
Ірына БУДЗЬКО

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 169 queries