Традыцыйныя сельскагаспадарчыя кірмашы набіраюць абароты па ўсёй Беларусі. Восеньскі продаж пачаўся і ў Вілейскім раёне. Па добрай традыцыі кірмашы праводзяцца на Цэнтральнай плошчы г. Вілейкі кожныя выхадныя.

Прадукцыя сельгасвытворцаў нашага рэгіёна на кірмашах, дзе гандлююць бульбай, садавінна-агародніннай прадукцыяй, а таксама мёдам і іншымі прадуктамі пчалярства, жывой рыбай вельмі запатрабаваная жыхарамі Вілейшчыны.

8 кастрычніка ў Вілейцы пройдзе рэгіянальны кірмаш. У райцэнтр для гандлю прыедуць вытворцы з Вілейскага, Валожынскага, Лагойскага, Маладзечанскага і Мядзельскага раёнаў.

Акрамя таго, ажно да 5 лістапада ў Вілейцы будзе па выхадных праходзіць свой раённы кірмаш, дзе гандлююць сезоннымі гароднінай, мясной і малочнай прадукцыяй як гаспадаркі, так і фермеры.
Сяргей ГАНЧАР.
Фота Аляксея Камінскага






