Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

7 кастрычніка 2015 года споўнілася 250 год з дня нараджэння нашага славутага земляка Міхала Клеафаса Агінскага

2015 год аб’яўлены ЮНЕСКА годам Агінскага. 7 кастрычніка 2015 года споўнілася 250 год з дня нараджэння нашага славутага земляка Міхала Клеафаса Агінскага, аўтара сусветна вядомага паланэза “Развітанне з Радзімай” і многіх іншых музычных твораў, мазурак, полек, вальсаў… Вядомы ён таксама як выдатны дзяржаўны дзеяч, удзельнік паўстання 1794 года пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі.

У мінулым годзе, пасля рэстаўрацыі, адкрыта сядзіба-музей Агінскага ў вёсцы Залессе Смаргонскага раёна. Вучні ДУА “Мацькаўскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа” пабывалі на адкрыцці сядзібы-музея, наведалі канцэрт сімфанічных калектываў з г. Мінска пад кіраваннем Міхаіла Фінберга, якія выконвалі музычныя творы Міхала Агінскага. Жыццё кампазітара цесна звязана і з Вілейшчынай, дзе ў яго ўласнасці меліся зямельныя надзелы.
На здымках: вучні Мацькаўскай сярэдняй школы ў час экскурсіі ў в. Залессе.
Міхаіл ПАСТАРНАК,
настаўнік гісторыі.
Фота прадастаўлена аўтарам

Міхаіл ПАСТАРНАК, настаўнік гісторыі.

Фота прадастаўлена аўтарам

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 129 queries