Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Здарэнне

Для немаладых мужа і жонкі з вёскі Давыдкі Касцяневіцкага сельсавета той нядзельны дзень быў такім жа, як і сотні іншых выхадных: з раніцы гаспадыня схадзіла ў касцёл, затым адпачывалі, глядзелі тэлевізар. Дзень не быў цёплым, таму прапалілі печку…
Пра тое, што ў Давыдках гарыць дом, на цэнтр аператыўнага кіравання райаддзела па надзвычайных сітуацыях паведамілі суседзі. Выратавальнікі з Людвіноўскага ПАВП прыехалі першымі, ацанілі абстаноўку, звярнуліся за дапамогай, бо будынак практычна быў ахоплены полымем, агонь перакінуўся на хлявы… На дапамогу падаспелі і пажарныя з Вілейкі.
Гаспадары дома, на шчасце, паспелі выратавацца. І гэта галоўнае. А бяда, як мяркуецца, здарылася з-за няспраўнасці коміна.
Алег ГРЫНЕВІЧ, інжынер інспекцыі
Дзяржпажнагляду райаддзела па надзвычайных сітуацыях

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 132 queries