Шлях Перамогі

Вилейская районная газета – свежие и интересные новости

У Маладзечне, ля чыгуначнага пераезду ў бок Вілейкі, знайшлі цела хлопца без рукі

У Маладзечне на вуліцы Чыгуначнай, ля чыгуначнага пераезду ў бок Вілейкі, вечарам 4 лютага знойдзена цела маладога чалавека, піша Маладзечанская газета

Ля чыгуначага пераезду знайшлі загінулага хлопца
Фота «Маладзечанская газета»

Аб знаходцы ў 19.40 паведаміў машыніст дызель-цягніка Полацк-Маладзечна, які праязджаў міма. У загінулага была адарваная кісць рукі, на галаве — раны. Па характары траўмаў можна сказаць, што яны былі нанесеныя цягніком, адзначылі ў транспартнай міліцыі. Аднак машыніст дызеля сцвярджае, што яго састаў не мае да гэтага ніякага дачынення. За дзве гадзіны да паведамлення пра знаходку праз пераезд праходзіў іншы цягнік.

Прычыну смерці ўстановіць судова-медыцынская экспертыза. Асоба загінулага ўстаноўлена, гэта 20-гадовы хлопец. Праводзіцца праверка.

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ
Яндекс.Метрика 24 queries