Сігнал пра тое, што ў вёсцы Лыцавічы загарэўся жылы дом, на цэнтр аператыўнага кіравання райаддзела па надзвычайных сітуацыях паступіў вечарам 28 мая. Тут жа на месца здарэння былі накіраваны чатыры аварыйна-выратавальныя падраздзяленні.
Калі прыбылі на месца, адразу ж узяліся за справу…
У выніку пажару ў пакоі агнём пашкоджана столь, сцены, часткова – мэбля. Галоўнае, астаўся жывым гаспадар, які самастойна выбраўся з задымленага дома.
Папярэдняя прычына пажару – неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні. Колькі ўжо гаворыцца пра гэта, а вось жа некаторым не даходзіць…
Яўген КАМАРОЎ, інжынер дзярпажнагляду райаддзела па надзвычайных сітуацыях
У Лыцавічах загарэўся жылы дом
Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов


