21 сакавіка каля 18 адзін на цэнтр аператыўнага кіравання райаддзела па надзвычайных сітуацыях паступіла паведамленне, што гарыць дом у Сакалоўцы Хаценчыцкага сельсавета. Верагодна, у доме, сказалі ў паведамленні, ёсць людзі, бо там пражывалі трое — маці-інвалід і два яе сыны 1957 і 1965 гадоў нараджэння.
Аператыўна прыбыўшы на месца здарэння, пажарныя ўбачылі, што дах дома ўжо абваліўся… Калі агонь быў затушаны, выратаваць кагосьці ўжо было немагчыма — жанчына і яе сыны загінулі. Мяркуецца, што прычынай трагедыі стала неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнне. Аднак, канкрэтны адказ на пытанне будзе вядомы пасля завяршэння расследавання , якое вядзецца пракуратурай.
Алег ГРЫНЕВІЧ, інжынер Дзяржпажнагляду райаддзела па надзвычайных сітуацыях
Цыгарэта цаной у тры жыцці?
Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов