Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

На дарозе Абадоўцы-Суднікі быў збіты мясцовы жыхар

Два сур’ёзныя дарожна- транспартныя здарэнні адбыліся на тэрыторыі нашага раёна ў другі дзень жніўня.
На дарозе Абадоўцы-Суднікі быў збіты мясцовы жыхар. Чалавек загінуў. Аварыя адбылася на дарозе, дзе размінуцца машыне і пешаходу можна, што называецца, без праблем. Аднак…У адносінах вадзіцеля аўтамашыны ўзбуджана крымінальная справа.
Каля дваццаці адной гадзіны таго ж дня адбылася аварыя на дарозе Мінск-Калачы-Мядзел. У накірунку сталіцы на іншамарцы ехала сям’я расійскіх грамадзян. У нейкі момант вадзіцель не справіўся з кіраваннем – і машына «пайшла» ў кювет… На шчасце, абышлося без самага страшнага, трое пасажыраў атрымалі цялесныя пашкоджанні.
І зноў вяртаемся да таго, з чаго пачыналі – да хуткаснага рэжыму і ўважлівасці вадзіцеляў. Як папярэдне лічуць супрацоўнікі міліцыі, вадзіцелям, пра якіх ішла гаворка вышэй, хутчэй за ўсё гэтага і не хапала.
Падрыхтавала Ірына БУДЗЬКО

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 168 queries