Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Аварыя ўначы: пацярпелі дзеці

Чарговае дарожна-транспартнае здарэнне адбылося ў ноч з мінулай пятніцы на суботу, 21 лістапада. У трэцяй гадзіне ночы сутыкнуліся скутэр і аўтамабіль «Opel-Astra». Адзін чалавек пацярпеў, другі – загінуў.

– Транспартныя сродкі сустрэліся на перакрыжаванні вуліц 1 Мая і Партызанская ў 2.40, – расказаў старшы дзяржаўтаінспектар Аляксей Альфер, – на скутэры знаходзілі ся два 15-гадовыя падлеткі, абодва – вучні пятай гарадской школы. Яны ехалі з боку кінатэатра і на скрыжаванні не прапусцілі аўтамабіль, які рухаўся па галоўнай дарозе.
У выніку аварыі адзін з хлопцаў загінуў, не прыходзячы ў прытомнасць, ужо ў бальніцы, а шостай гадзіне раніцы. Другі атрымаў цяжкія траўмы і быў дастаўлены ў рэанімацыю.
– Яму зрабілі аперацыю, і сёння (у панядзелак, 23 лістапада – Рэд.) падлетка перавялі ў траўматалагічнае аддзяленне, – паведамілі нам у рэанімацыі.
Цяпер па факту дарожна-транспартнага здарэння праводзіцца праверка, якая ўстановіць прычыны аварыі. Супрацоўнікаў ДАІ хвалюе той факт, што здарэнне, у якім пацярпелі, адбылося ў начны час:
– Трэці час ночы, два 15-гадовыя падлеткі ездзяць на скутэры, – разважае Аляксей Альфер, – дзе кантроль з боку бацькоў? Згодна распаражэння райвыканкама, непаўналетнія пасля 22 гадзін павінны быць дома, а не на вуліцы ці ў грамадскіх месцах.
Ад пачатку года на вуліцах горада і дарогах раёна ў выніку аварый пацярпеў ужо 51 чалавек. Яшчэ 14 ужо ніколі не вернуцца дадому – яны загінулі. З жыццём развіталіся веласіпедысты, матацыклісты, пешаходы і вадзіцелі. Такой колькасці пацярпелых і загінуўшых не было ўжо апошнія пяць гадоў. Хочацца верыць у лепшае, але сітуацыя насцярожвае: трэба ўзгадаць, што яшчэ не пачыналася сапраўдная зіма з небяспечным галалёдам.
Анатоль ЗАНКАВІЧ

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ
Яндекс.Метрика 140 queries