Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Цура (тюрь) – самая простая ежа

Хачу успомніць самую простую ежу для старэйшага пакалення маёй маладосці. Гэта цура, або мурцоўка.
Марыя Васільеўна з в. Нясцёркі.

Нарэзаць кавалачкамі хлеб (свежы або чорствы). Затым гэты хлеб накрышыць у салодкую ваду ці малако. Атрымоўваецца вельмі смачна і проста.
Існаваў яшчэ і другі варыянт падобнай ежы, толькі называўся ён катапцы ці патапчыкі. Для яго прыгатавання спатрэбіцца: чорствы хлеб, кусок сала, цыбуліна, соль, каляндра і кроп.
У чыгунок наліць вады, давесці да кіпення, пакласці сухі хлеб і соль, дабавіць для смаку каляндры і кропу, зажарыць салам з цыбуляй.
На 1 літр вады бярэцца прыкладна 200 гр. сухога хлеба. Смачна есці!

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 126 queries