З ліпеня гэтага года ўступае ў сілу Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №6 “Аб стымуляванні прадпрымальніцкай дзейнасці на тэрыторыі сярэдніх, малых гарадскіх паселішчаў, сельскай мясцовасці”. Згодна з Дэкрэтам камерцыйныя арганізацыі, індывідуальныя прадпрымальнікі з месцам знахо-джання на тэрыторыі Вілейскага раёна, якія ажыццяўляюць дзейнасць па вытворчасці тавараў (выкананню работ, аказанню паслуг), на працягу 7 гадоў з моманту рэгістрацыі могуць значна паменшыць падатковыя плацяжы. Так, арганізацыі вызваляюцца ад налічэння і выплаты падатку на прыбытак, падатку на нерухомасць, адлічэнняў у інавацыйныя фонды, дзяржаўнай пошліны за асобныя паслугі. Індывідуальныя прадпрымальнікі вызваляюцца ад падаходнага падатку. Акрамя таго, прадугледжана вызваленне ад абавязковага продажу валютнай выручкі. Для арганізацый з доляй замежнага капіталу прадугледжана вызваленне ад абкладання мытнымі пошлінамі і падаткам на дабаўленую вартасць тэхналагічнага абсталявання, якое ўвозіцца ў якасці долі ў статуце камерцыйнай арганізацыі.
Абавязковай умовай для прымянення вышэйпералічаных падатковых ільгот з’яўляецца наяўнасць сертыфіката прадукцыі асабістай вытворчасці (сертыфіката работ і паслуг асабістай вытворчасці), якія выдаюцца ва ўстаноўленым парадку.
Дэкрэтам таксама прадугледжаны шэраг іншых мер эканамічнай падтрымкі прадпрымальніцтва. Неабходную інфармацыю пра парадак прымянення ільгот можна атрымаць непасрэдна ў падатковай інспекцыі.
Міхаіл ЦІМАШОЎ,
начальнік падатковай інспекцыі
З ліпеня гэтага года ўступае ў сілу Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №6 “Аб стымуляванні прадпрымальніцкай дзейнасці на тэрыторыі сярэдніх, малых гарадскіх паселішчаў, сельскай мясцовасці”
Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов


