Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

З 16 чэрвеня 2013 года ўступяць у сілу новыя правілы прыёму грашовых сродкаў у сферы рознічнага гандлю

З 16 чэрвеня 2013 года ўступяць у сілу новыя правілы прыёму грашовых сродкаў у сферы рознічнага гандлю. Для аб’ектаў гандлю і паслуг, якія будуць зарэгістраваны пасля гэтай даты, уводзіцца абавязак па наяўнасці у іх плацёжных тэрміналаў. Гэта тычыцца стацыянарных аб’ектаў грамадскага харчавання, бытавога абслугоўвання, а таксама аб’ектаў рознічнага гандлю, якія знаходзяцца ў капітальных будынках.
Зараз заканадаўства абавязвае ўсталёўваць у дзеючых аб’ектах гандлю і паслуг плацёжныя тэрміналы ў тых выпадках, калі за мінулы год выручка ад рэалізацыі склала 15 000 базавых велічынь (для спажывецкай кааперацыі 30000 і для бытавога абслугоўвання 7 500 базавых велічынь). А з вышэй агучанай даты абавязак па ўсталяванні плацёжных тэрміналаў у такіх аб’ектах узнікне, калі выручка за мінулы год склала адпаведна 7500, 15 000, 3500 базавых велічынь. Таму падатковая інспекцыя раіць суб’ектам гаспадарання загадзя паклапаціцца пра ўстаноўку плацёжных тэрміналаў, каб не губляць патэнцыяльных пакупнікоў.
Таксама ўводзіцца абавязак па прыёму наяўных грашовых сродкаў з дапамогай касавых апаратаў пры гандлі аўтамабільнымі запчасткамі незалежна ад месцазнаходжання гандлёвага аб’екта. Такое ж патрабаванне адносіцца і да выпадкаў выязнога гандлю (у тым ліку і праз інтэрнэт) – грашовыя сродкі прадавец павінен будзе прыняць з дапамогай касавага апарата. Раней у такіх выпадках дазвалялася прымаць наяўныя з дапамогай папяровых квітанцый.
Калі зараз пакупнік набывае на рынку прамысловы тавар коштам болей за 300 тысяч рублёў, прадавец абавязаны выдаць пакупніку дакумент, які пацвярджае факт прыёму наяўных. З 16 чэрвеня 2013 года такі абавязак будзе дзейнічаць ужо ў адносінах тавараў коштам ад 100 тысяч рублёў.
Можна спадзявацца, што такія меры дазволяць грамадзянам шырэй выкарыстоўваць банкаўскія карткі і пашыраць правы пакупнікоў. Падатковая інспекцыя нагадвае, што за парушэнне парадку прыёму наяўных грашовых сродкаў прадугледжана адміністратыўная адказнасць.
Міхаіл ЦІМАШОЎ, начальнік інспекцыі

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 168 queries