Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Паспорт 14-летним будут выдаваться на 10 лет

З 9 жніўня 2012 года змяніліся правілы атрымання пашпартоў насельніцтвам Беларусі, а таксама пасведчання на права жыхарства замежных грамадзян і асоб без грамадзянства.

Знізіўся ўзрост, калі пашпарт трэба атрымліваць абавязкова. Цяпер ён і пасведчанне на права жыхарства павінны быць у 14 гадоў. Змяненні звязаныя з тым, што маладыя людзі ад 14 да 18 гадоў маюць права распараджацца сваімі заробкамі, стыпендыямі і дапамогай. Таксама яны маюць права на некаторыя банкаўскія аперацыі і г.д.
Каб атрымаць пашпарт, 14-гадоваму маладому чалавеку трэба наступныя дакументы: заява ўстаноўленай формы, пасведчанне аб нараджэнні, пашпарты законных прадстаўнікоў, чатыры фотаздымкі памерам 40 на 50 мм, квітанцыя аб аплаце дзяржаўнай пошліны (50 тысяч рублёў), дакументы, неабходныя для рэгістрацыі па месцы жыхарства.
Пашпарты 14-гадовым беларусам будуць выдавацца на дзесяць гадоў. Пры гэтым тэрміны дзеяння пашпартоў будуць прывязвацца не да даты нараджэння, а да даты выдачы.
Асобы, якім 64 гады, будуць атрымліваць пашпарты да 100 гадоў, а ў 99 гадоў – да 125 гадоў.
Калі дзецям, якім няма 13 гадоў, трэба пашпарт, каб ехаць за мяжу, ён будзе выдавацца на 5 гадоў. Але не больш, чым да таго маменту, калі дзіцяці споўніцца 14 гадоў.
Дзесяцігадовы тэрмін дзеяння пашпарта звязаны з не так даўно ўведзеннымі патрабаваннямі па выдачы віз краінам Еўрасаюза. Пры перасячэнні межаў некаторых іншых краін беларусы мелі пэўныя праблемы. Ёсць нават выпадкі, калі нашых грамадзян не прапускалі ў краіны , дзе віза выдаецца ўжо па прыбыцці.
Цяперашнія беларускія пашпарты пачалі выдавацца з канца 1996 года. Самым старэйшым з іх ужо каля 16 гадоў. Гэта – па-за межамі стандартнай практыкі пашпартна-візавых дакументаў.
Калі грамадзянін мае пашпарт «старэйшы» за дзесяць гадоў і не збіраецца атрымліваць шэнгенскую візу, яму можна не хвалявацца. Такі пашпарт сапраўдны да тэрміну, які ў ім указаны, і ён прыдатны для вандровак у Расію, Украіну і іншыя краіны былога СНД.
За несвоечасовае атрыманне пашпарта альбо пасведчання на права жыхарства ў 14 гадоў прадугледжаны штраф да чатырох базавых велічынь (да 400 тысяч рублёў).
Аддзяленне па грамадзянству і міграцыі РАУС

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ
Яндекс.Метрика 168 queries