Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Падатак падатку розніца

Немалая колькасць арганізацый з’яўляецца землекарыстальнікамі (ажыццяўляюць гаспадарчую ці іншую дзейнасць на зямельных участках) ці яшчэ толькі збіраюцца стаць імі. За карыстанне зямлёй спаганяецца адпаведная плата. Калі арганізацыя валодае зямельным участкам на праве карыстання ці асабістай уласнасці, то плаціцца зямельны падатак. За карыстанне зямельным участкам, якім валодае дзяржава і ў асобе мясцовага выканкама дае дазвол на яго арэнду, арганізацыі-арандатары павінны плаціць арэндную плату. Парадак налічэння і выплаты арэнднай платы адрозніваецца ад зямельнага падатку.

Спагнанне арэнднай платы рэгулюецца Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1.03.2010 г. №101 “Аб спагнанні арэнднай платы за зямельныя участкі, якія знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці”. Памер штогадовай арэнднай платы вызначаецца арэндадаўцам і залежыць ад кадастравай ацэнкі зямельнанга ўчастка і каэфіцыентаў у залежнасці ад функцыянальнага выкарыстання. Згодна з палажэннямі Указа №101 арэндная плата налічваецца і плаціцца ў памеры, павялічаным (паменьшаным) на аснове рашэння мясцовага выканкама незалежна ад наяўнасці згоды на перагляд памеру штогадовай арэнднай платы. Вілейскім райвыканкамам 16.10.2012 г. прынята рашэнне №1345 аб павялічэнні ў 2 разы памеру штогадовай арэнднай платы за зямельныя участкі, якія знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці і перададзены ў арэнду. Такім чынам арганізацыі – арандатары павінны выплачваць арэндную плату з прымяненнем павышаючага каэфіцыента ў наступным парадку: альбо самастойна прымяняць каэфіцыент 2 да памеру арэнднай платы, які прадугледжаны дагаворам аб арэндзе і не звяртацца ў выканкам аб пераглядзе памеру платы; альбо плаціць арэндную плату ў памеры, які вызначаны Вілейскім райвыканкамам з улікам прынятага ім рашэння аб прымяненні павышаючага каэфіцыента. У дадзеным выпадку да дагавора арэнды ў абавязковым парадку павінен прыкладацца разлік платы, у якім улічаны павышаючы каэфіцыент. Для арганізацый, якія заключылі дагаворы арэнды да ўступлення ў сілу Указа №101 і не заключылі дадатковае пагадненне з Вілейскім райвыканкамам аб пераглядзе памеру арэнднай платы, захоўваецца парадак выплаты арэнднай платы ў памерах, прадугледжаных дагаворам. Міхаіл ЦІМАШОЎ, начальнік падатковай інспекцыі

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ
Яндекс.Метрика 168 queries