Зычым плёну і натхнення (у Клаўдзіі Дубовік — юбілей)
14 августа 2015 | Просмотров: 54
Заўтра ў няштатнага аўтара раёнкі, творчай, неардынарнай асобы, шчырага чалавека Клаўдзіі Дубовік юбілей. Чытачам газеты, напэўна, знаёмыя яе вершы, празаічныя творы пра родныя мясціны, людзей Вілейшчыны. А нядаўна ўбачылі свет і казкі Клаўдзіі Іванаўны – добрыя, светлыя, аптымістычныя.
Лёс не песціў жанчыну, пасылаючы ёй новыя і новыя выпрабаванні. Але гэта толькі загартоўвала яе характар. І давала сілы ствараць. Друкаваць свае першыя вершы ў раённай газеце Клаўдзія Іванаўна пачала яшчэ ў юнацтве. Была актыўным членам літаратурнага аб’яднання. Прыслухоўвалася да рэкамендацый ужо вядомых тады вілейскіх паэтаў (адным з настаўнікаў лічыць колішняга супрацоўніка нашай рэдакцыі паэта Уладзіміра Дубовіка), чытала-перачытвала класікаў – і паступова прыходзіла, шліфавалася майстэрства.
Ні дня без радка – гэта, напэўна, і пра Клаўдзію Дубовік. Нераўнадушнага чалавека, творчую асобу, яе хвалюе многае: мінулае Вілейшчыны, яе сённяшні дзень і, безумоўна, цікавыя людзі. І з’яўляюцца творы пісьменніцы, самабытныя, не падобныя на іншыя – толькі яе. Мноства вершаў, паэм, прозы, што ўмясціліся ў некалькі самвыдатаўскіх зборнічкаў – усё гэта творчае багацце Клаўдзіі Дубовік. А ў галаве – шмат задумак, планаў, ажыццяўлення якіх мы шчыра жадаем юбіляршы.
Здароўя Вам,паважаная Клаўдзія Іванаўна, сямейнага дабрабыту, аптымізму і творчага гарэння! Няхай многія-многія гады Вас радуе і натхняе сваімі фарбамі жыццё, няхай хапае сіл пераадольваць складанасці, якія сустракаюцца на шляху. Поспехаў і здзяйснення ўсяго задуманага!
Калектыў рэдакцыі

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов