На 17.30 гадзін 11 верасня ў цэлым па Вілейскаму раёну яўка выбаршчыкаў склала 73,7 працэнты, паведамілі ў акруговай выбарчай камісіі па Вілейскай выбарчай акрузе № 74.
Высокую актыўнасць праяўляюць віляйчане і жыхары раёна, прыходзячы на выбарчыя ўчасткі цэлымі сем’ямі, са знаёмымі і сябрамі. Карэспандэнты ШП пабывалі на розных участках і адзначылі некаторыя падзеі асноўнага дня галасавання.
На Цэнтральным участку для галасавання № 9 яшчэ каля 14 гадзін віншавалі “Тысячнага выбаршчыка”. Ім стала Валчкова Алеся Аліеўна, якая адзначыла:
— Выбары для мяне асабіста – гэта магчымасць усвядоміць, што ў нас ёсць выбар і мы ім карыстаемся. Гэта надзея на тое, што ў нас ёсць будучае і мы таксама ў гэтым удзельнічаем.
На пытанне аб вобразе дэпутата Палаты прадстаўнікоў Алеся Аліеўна адказала:
— Па-першае, гэта павінен быць чалавек вельмі эрудіраваны, неабыякавы да пажаданняў тых людзей, якіх ён будзе прадстаўляць на такім высокім узроўні. Па-другое, гэта чалавек, які можа прымаць правільныя рашэнні, што неабходны ў пэўных сітуацыях, каб людзі галасаваўшыя за яго былі задаволены сваім выбарам.
Фабрычны ўчастак для галасавання № 12 наведалі назіральнікі ад Садружнасці Незалежных Дзяржаў — дэпутат Заканадаўчага Сходу Арэнбургскай вобласці Варонін Юрый Аляксеевіч, намеснік старшыні упраўлення міжнароднага супрацоўніцтва Міністэрства культуры і знешніх сувязей Арэнбургскай вобласці Кузняцоў Сяргей Аляксеевіч і старшыня Грамадскай палаты Арэнбургскай вобласці Касцянюк Аляксандр Рыгоравіч.
З карэспандэнтам ШП сваімі ўражаннямі падзяліўся Кузняцоў Сяргей Аляксеевіч — намеснік старшыні упраўлення міжнароднага супрацоўніцтва Міністэрства культуры і знешніх сувязей Арэнбургскай вобласці:
— Уражанні ад наведвання выбарчых участкаў у горадзе Вілейцы і ў Вілейскім раёне самыя пазітыўныя. Выбары паўсюдна праходзяць у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. Ні ў нас, ні ва ўнутранных назіральнікаў, з якімі мы сустракаліся на ўчастках для галасавання, ніякіх заўваг і пытанняў аб ходзе галасавання, па арганізацыі выбараў няма.
Галоўнай адметнасцю, якую адзначаеюць ў камісіях і заўважылі мы, што на ўчасткі для галасавання працягваюць ісці выбаршчыкі. Прычым разам з бацькамі прыходзяць і дзеці, бо многія свядома бярюць іх з сабой, каб тыя адчулі атмасферу выбараў.
Сяргей ГАНЧАР.
Фота аўтара














