9 жніўня 2016 года адбылося сумеснае пасяджэнне Вілейскага раённага выканаўчага камітэта і прэзідыума раённага Савета дэпутатаў. Было разгледжана пытанне аб вылучэнні кандыдата ў члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання.
У спіс прэтэндэнтаў была занесеная кандыдатура Герасімовіч Святланы Міхайлаўны, дзеючага члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання ад Мінскай вобласці.
ГЕРАСІМОВІЧ Святлана Міхайлаўна
Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні. Выбрана членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання ад Мінскай вобласці (вылучана ад Лагойскага, Вілейскага і Мядзельскага раёнаў). Намеснік старшыні Савета па ўзаемадзеянню органаў мясцовага самакіравання пры Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Герасімовіч Святлана Міхайлаўна нарадзілася 5 студзеня 1957 года ў вёсцы Вяляцічы Барысаўскага раёна Мінскай вобласці. Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У.І.Леніна, філолаг, выкладчыца рускай мовы і літаратуры. Працавала настаўнікам у Карсаковічскай сярэдняй школе, затым сакратаром Барысаўскага раённага камітэта ЛКСМБ, загадчыкам аддзела прапаганды і агітацыі, загадчыкам ідэалагічнага аддзелу Барысаўскага райкама КПБ. Была намеснікам дырэктара па выхаваўчай працы Старабарысаўскай сярэдняй школы, загадчыкам аддзела інфармацыі, намеснікам старшыні Барысаўскага райвыканкама, галоўным дарадцам-інспектарам старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта, начальнікам галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы Мінскага аблвыканкама, старшынёй Мінскага абласнога Савета дэпутатаў 25-га і 26-га скліканняў. Абіралася дэпутатам, намеснікам старшыні Мінскага абласнога Савета дэпутатаў 24-га склікання. Дэлегат другога, трэцяга, чацвёртага і пятага Усебеларускага народнага сходу.
Аднагалосна Святлана Міхайлаўна Герасімовіч была вылучана кандыдатам у члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання.
У сваім звароце да прысутных Герасімовіч С.М. адзначыла асаблівае стаўленне да Вілейскага раёна, які наведвала не аднойчы і не па чутках ведае ўсе станоўчыя і праблемныя моманты ў жыцці раёна, і якія гатова разам з жыхарамі і кіраўніцтвам Вілейшчыны вырашаць.
10 жніўня 2016 года адбылося пасяджэнне акруговай выбарчай камісіі Вілейскай выбарчай акругі № 74. На павесцы дня былі пытанні рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання і размеркаванні эфірнага часу для выступленняў кандыдатаў на тэлебачанні і радыё.
1. У адпаведнасці з артыкулам 66 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь у акруговую выбарчую камісію былі прадстаўлены ўсе неабходныя дакументы для рэгістрацыі кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання ад:
1. Балабанавай Таццяны Леанідаўны (1982 г.н., г. Маладзечна), вылучанай партыяй Беларускі Народны Фронт;
2. Жыбуль Наталлі Пятроўны (1975 г.н., г.Вілейка), вылучанай працоўным калектывам і шляхам збору подпісаў выбаршчыкаў;
3. Келлер Ганны Леанідаўны (1974 г.н., г.Мінск), вылучанай Ліберальна-дэмакратычнай партыяй;
4. Супрановіч Ірыны Аляксандраўны (1973 г.н., агр. Крывое Сяло), вылучанай ад Камуністычнай партыі Беларусі;
5. Ціханава Максіма Віктаравіча (1990 г.н., г. Маладзечна), вылучанага шляхам збору подпісаў выбаршчыкаў;
2. У адносінах Жыбуль Н.П. і Ціханава М.В. была праведзена праверка дакладнасці подпісаў выбаршчыкаў і адпавядаючых ім дадзеных, якія змяшчаюцца ў падпісных лістах. Праверка паказала, што колькасць выяўленных пры праверцы недакладных подпісаў склала менш 15% ад колькасці правераных подпісаў.
Такім чынам, усе 5 кандыдатаў былі зарэгістраваны.
3. 9 жніўня 2016 года ад Барташэвіча А.В. была пададзена заява аб адмове ад балатавання кандыдатам ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, якая была задаволена.
4. Эфірны час кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання па Вілейскай выбарчай акругі № 74 вызначаны на ЗАТ «Сталічнае тэлебачанне» – 25 жніўня з 19.10 да 19.40 і на радыёстанцыі УП «Мінская хваля» – 2 верасня з 7.00 да 7.30.
Падрыхтаваў Сяргей ГАНЧАР