Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Замена школьных падручнікаў на электронны планшэт

Міністэрства адукацыі Беларусі ініцыіруе эксперымент па замене ўсіх школьных падручнікаў на электронны планшэт.
Паводле слоў Аляксандра Жука, такі эксперымент можа быць спачатку праведзены ў адной з абласцей Беларусі, а далей быць укаранёны паўсюдна. Аляксандр Жук лічыць, што пілотны праект падтрымаюць усе ўдзельнікі адукацыйнага працэсу. Плануецца, што замест усіх школьных падручнікаў з 1-га па 11-ы клас школьнікі атрымаюць электронны планшэт, у які будзе ўнесена ўся інфармацыя.
Паводле папярэдніх падлікаў, такая ініцыятыва сэканоміць дзяржаве больш як Br20 млрд. Акрамя таго, і дзеці, і бацькі перастануць скардзіцца на цяжкі партфель. Першы намеснік міністра адзначыў, што выпуск такіх планшэтаў можа асвоіць беларускае прадпрыемства «Інтэграл».

БелТА

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 183 queries