Гэта пытанне «прыляцела» ў рэдакцыю з Пагоста. Чалавек на тым канцы провада падзяліўся, што ў іх населеным пункце нібыта закрываецца паштовае аддзяленне. Што будзе з грашовымі зберажэннямі людзей, куды іх перавядуць? Шукаючы на іх адказ, я звярнулася да намесніка начальніка раённага вузла паштовай сувязі Ігара СКОКА.
– Не ведаю, адкуль у людзей інфармацыя пра закрыццё ў Пагосце аддзялення сувязі, – сказаў Ігар Канстанцінавіч. – Пакуль што пра гэта канкрэтнай гаворкі не ідзе. А што датычыць падобных сітуацый і зберажэнняў, то наконт іх пытанне вырашаецца сумесна з банкамі і, вядома ж, самімі ўладальнікамі гэтых зберажэнняў. Ва ўсякім разе ў людзей няма падстаў для хвалявання.
Закрываецца паштовае аддзяленне… Што будзе з грашовымі зберажэннямі людзей, куды іх перавядуць?
Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ








