Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

З чаго пачынаецца Радзіма

Адным з накірункаў ідэалагічнай і выхаваўчай работы ва ўстанове адукацыі з’яўляецца грамадзянска-патрыятычнае выхаванне. Выхаваць сапраўднага грамадзяніна і патрыёта сваёй краіны – асноўная задача нас, дарослых. Вось так, і вучням 1 класа нашага Мацькаўскага навучальна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад-сярэдняя школа цікавасць і павагу да гісторыі сваёй Радзімы пачынаюць прывіваць з самага пачатку навучання ў школе.
У панядзелак, адразу пасля ўрокаў, вучні 1 класа накіраваліся ў школьны музей. Кіраўнік музея Міхаіл Мар’янавіч Пастарнак прыветна сустрэў маленькіх гасцей. Чаго толькі не было ў музеі? Цікавыя каменьчыкі, прылады працы, фота, дакументы, і шмат, шмат, шмат усяго… Кожны экспанат мае сваю гісторыю, пра кожную Міхаіл Мар’янавіч быў гатовы расказваць гадзінамі. Як раней карысталіся прыладамі працы, для чаго яны патрэбныя кіраўнік школьнага музея расказаў першаклашкам у лёгкай і даходлівай форме. Крыху больш часу аддалі экспазіцыі, прысвечанай Вялікай Айчыннай вайне. Хто, калі і як быў звязаны з Вялікай Айчыннай, усё гэта ведае Міхаіл Мар’янавіч. Цяпер ведаюць і самыя маленькія вучні школы…
А. В. ВЫСОЦКАЯ, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце.
Фота прадастаўлена аўтарам

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 143 queries