Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Выязная сесія раённага Савета дэпутатаў завяршылася наведваннем тэрыторый двух буйных рэгіёнаў Вілейшчыны – Рабунскага і Людвіноўскага

Займальная статыстыка: 1865  жыхароў у Крывасельскім сельсавеце і 2,5 тысячы – дачнікаў. З ёю пазнаёміла ўдзельнікаў мерапрыемства старшыня мясцовага сельвыканкама Ірына Супрановіч. Па тэрыторыі сельскага рэгіёна пралеглі тры дарожныя трасы рэспубліканскага значэння. І выгляд іх павінен быць адпаведным. Куток прыцягвае людзей  люстэркам вадасховішча. З гэтым не паспрачаешся: вада – адна з прыродных стыхій, паланяючых чалавека. Такія месцы не абмінаюцца, як правіла, і афіцыйнымі мерапрыемствамі. І гэта акалічнасць яшчэ больш павялічвае адказнасць мясцовых улад за добраўпарадкаванне тэрыторыі, навядзенне парадку на зямлі. А што парадак гэты ёсць, сумнявацца не прыходзіцца. Дагледжаныя палі. Збажына каласуе. На даляглядзе прабіваюцца рулоны свежаспрэсаванай саломы.
– На днях у філіяле «Усходні» экіпаж Алега Качэргі намалаціў 13 бункераў збожжа. Можа, гэта і ў раёне быў рэкорд… – Дасведчана ў справах мясцовага сельгаспрадпрыемства Ірына Аляксандраўна.
Касута – прыбярэжная вёска. У ёй – ніводнага свабоднага ўчастка. Ёсць іншая бяда, – дзеліцца старшыня сельвыканкама, – некаторыя новаспечаныя ўласнікі марудзяць з пачаткам будаўнічых работ. Адведзеныя ім участкі зарастаюць быллём, ствараючы своеасаблівыя аазісы неахайнасці на дагледжанай увогуле зямлі. Мера – пазбаўленне новых гаспадароў набытай уласнасці. Гэта ў кампетэнцыі мясцовай улады. А яна між  іншым працуе ў цесным кантэксце з насельніцтвам. Разам з людзьмі вырашаюцца многія пытанні добраўпарадкавання. Напрыклад, прывядзенне ў належны выгляд могілак. За  свае сродкі жыхары Ерхаў узвялі агароджу ля месца апошняга прытулку сваіх землякоў. І гэта практыка перанята іншымі населенымі пунктамі.
…Жоўты бераг узносіцца над гладдзю вадасховішча. Ён даў назву кемпінгу, дзе ўжо абсталяваны альтанкі і іншыя атрыбуты адпачынку (устаноўлены мангалы, складзіраваны дровы, якія можна выкарыстаць для вогнішча). Гаспадар ляснога абсягу, што прымыкае да вады, – таварыства з абмежаванай адказнасцю «Бірпоінт». Тэрыторыя арэндавана для прадстаўлення паслуг адпачываючым. Ёсць адпаведны прэйскурант. Мяркуецца, што такая форма стане тэндэнцыяй і за парадак на месцы адпачынку мы  станем разлічвацца ўласным кашальком. Еўрапейская практыка. А яна ў тым, што за ўсе прадастаўленыя паслугі трэба плаціць. Інакш нам, пэўна, не пазбавіцца ад імправізаваных «дзікіх стаянак» на беразе і непрыкрытага, часам грубага свавольства, іх стваральнікаў.
Кафэ «Марынад», дзе прыязна сустракае гаспадыня Тэрэза Ся ліцкая – аб’ект прыдарожнага сэрвісу. Тут па-свойму ўтульна, меню – з гарачымі стравамі і з даволі-такі сціплым «цэннікам».
Пазітыўны настрой, створаны люстранымі даляглядамі Рабуншчыны, доўга не пакідае яго наведвальнікаў. Тым больш, што наперадзе іх чакалі новыя, у асноўным, прыемныя ўражанні.

Там Вілія вітае Сэрвач

– Дзе рэчка, дзе лес, – там вёскі жывуць, – з такім вывадам старшыні Касцяневіцкага сельвыканкама Наталлі Шавялёвай можна было б і пагадзіцца. Калі б аўтар гэтага своеасаблівага афарызма не супярэчыла ў нейкай меры сама сабе. Па стане маленькіх, глыбінных вёсачак, аддаленых ад рэспектабельных аграгарадкоў, можна меркаваць, што не закінутыя яны ўвагай мясцовай улады. І таксама жывуць. Як, напрыклад, Замошша. Населены пункт з такой каларытнай назвай, этымалогіяй якой  спецыяльна і цікавіцца не трэба, утуліўся ў просавае поле. Яно  тут – на месцы колішніх зараснікаў і бур’яноў. Цывілізаваны яго выгляд – вынік сумесных дзеянняў кіраўніцтва акцыянернага таварыства «Сцешыцы» і мясцовай выканаўчай улады. Ігар Багданаў, дырэктар таварыства, і Наталля Шавялёва ўдваіх правялі для дэпутацкага карпусу гэтую своеасаблівую экскурсію, дэманструючы найбольш прыкметныя віды акаляючага ландшафту. Сёння яго вызначаюць палеткі з выспелай збажыной, якая ў поўнай меры аддзячыла хлебаробу за яго старанне і рупнасць.  Толькі сёлета на тэрыторыі сельсавета знесены 8 падмуркаў старых пабудоў, а ў севаабарот уведзена 17 гектараў закінутай раней зямлі.

– Тут чатыры разы дыскавалі, столькі ж разоў прайшліся корпусным плугам. Чаго тут толькі не было: каменне, жалязякі.

– Нават авіяцыйную бомбу знайшлі часоў Вялікай Айчыннай. Давялося  мінёраў выклікаць, – дадае Наталля Леанідаўна.

Палявая дарога, на стан якой справядліва наракаюць абодва кіраўнікі… Сыпле залатой пыльцой кукуруза. Гонкія, падобныя на трыснёг, сцябліны гайдаюць ружовыя мяцёлкі на ўзроўні чалавечага росту. Гул камбайнаў разносіцца па наваколлі. Гэта непадалёк ад Жараў вядзецца ўборка піваваранага ячменю. Ураджайнасць культуры – на ўзроўні 50 цэнтнераў. Ды і ўвогуле па гэтаму паказчыку акцыянернае таварыства «Сцешыцы» стабільна лідзіруе сярод сельгаспрадпрыемстваў раёна.

Некалі за карчамі на вадаёме нельга было разгледзець воднай гладзі. Над палявой дарогай спляталіся, нібыта ў сяброўскім поціску, вершаліны кустоў. Сёння – ні карчоў, ні зараснікаў.

– Дзякуем, што адкрылі нам свет, – Ігар Багданаў успамінае, як адна з мясцовых доўгажыхарак, знайшоўшы выпадак, удзячна вымавіла гэтыя словы. Культура зямлі пачынаецца з асэнсавання гэтага паняцця яе гаспадарамі. Уражанні дэпутатаў ад наведвання тэрыторый двух буйных рэгіёнаў Вілейшчыны аб гэтым сведчаць. Добраўпарадкаванне вёсак, у якім па меры сіл і магчымасцяў удзельнічаюць самі іх жыхары. Догляд могільнікаў. Тыя, што на тэрыторыі Крывасельскага і Людвіноўскага сельсаветаў, у вартым удзячнай людской памяці стане. І, вядома, – клопат аб камфорце асяроддзя, якое акантоўвае ўсе гэтыя рэальныя прыкметы клопату ўлады і людзей аб жыццезабеспячэнні тэрыторый.

За сродкі ад перамогі ў абласным конкурсе на відных месцах сельвыканкам устанавіў некалькі банэраў, адзін – з картай тэрыторыі на фоне самых каларытных, належачых яму, аб’ектаў. І гэта таксама адна з пазітыўных адметнасцей гэтых мясцін.

Кумельшчына, Кастыкі – вёскі, якія акаляюць і лясы, і водная гладзь. Тут жыццё бурліць у імпэтным рытме. Прадаюцца зямельныя ўчасткі пад забудову. Аукцыёны даюць сельвыканкамам сродкі на развіццё. Пейзаж вёсак мяняецца. Драўляныя хаты з вясёлай  ашалёўкай мяняюць катэджы ў цагляна-блочным выкананні.

Спрадвечная цяга чалавека да прыродных высноў абуджае цікавасць у аматараў турыстычнага бізнэсу. На тэрыторыі сельсавета – дзве аграсядзібы: «Кастыкаў двор» і «Кветкі яблыні». «Кветкі» – інвестыцыйны аб’ект, створаны з прыцягненнем замежнага капіталу. Комплекс двухпавярховых катэджаў, па словах яго кіраўніка Дзмітрыя Цяліцына, разлічаны, у першую чаргу, на сямейны адпачынак. Месца, дзе зліваюцца Вілія з Сэрвачу і адкуль пачынаецца вадасховішча, несумненна, будзе прыцягальным для аматараў «ціхага» адпачынку. Праўда, такое можна пакуль толькі прадбачыць, бо комплекс яшчэ не прымаў адпачываючых.

Калі ехалі па вёсках людвіноўскага рэгіёна, у адной з крайніх сядзіб заўважылі састаўленыя ў «бабкі» снапы зжатай збажыны. Насуперак усім сучасным навацыям, вёска захоўвае яшчэ сваё архаічнае  аблічча. Пакуль жывыя самі носьбіты гэтай незабыўнай даўніны.

Марыя КУЗАЎКІНА.

Фота аўтара.

Аб пленарным пасяджэнні – у наступным нумары

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 185 queries