Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Выбары

Маючыя адбыцца прэзідэнцкія выбары Расія разглядае як выключна ўнутраную справу Беларусі. Аб гэтым заявіў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта РФ Сяргей Нарышкін, сустракаючыся 13 кастрычніка ў Крамлі з беларускімі журналістамі.
«Выбары Прэзідэнта ў Беларусі – выключна ўнутраная справа. Расія ў гэты працэс не ўмешваецца», – сказаў Сяргей Нарышкін.
«Вядома, нам не ўсё роўна, які выбар зробіць беларускі народ, паколькі гэта вызначыць будучае беларуска-расійскіх адносін», – адзначыў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Расіі.
Ён падкрэсліў, што адносіны Расіі да вынікаў выбараў у Беларусі «будуць залежаць не ад таго, хто будзе выбраны, а ад таго, як выбары будуць адпавядаць беларускаму нацыянальнаму заканадаўству і міжнародным нормам».
БелТА

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 183 queries