Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Вучні школы №3 змайстравалі для птушак 260 шпакоўняў

Як вядома, на працягу лютага ва ўстановах адукацыі Міншчыны праходзіць абласная акцыя «29 добрых спраў», у рамках якой робіцца многа карыснага. Свет вакол нас такі, якім робяць яго нашы ўчынкі, і нават самая маленькая праява дабрыні паляпшае яго.

Прыцягнуць увагу да тых, каму патрэбны клопат і падтрымка, наведацца ва ўстановы, дзе вучацца дзеткі з абмежаваннямі, падрыхтаваць многа цікавых і, галоўнае, карысных мерапрыемстваў – гэта галоўныя мэты акцыі.

У вілейскай сярэдняй школе №3 у яе рамках робіцца і надзвычайна важная справа – майструюцца шпакоўні і сінічнікі для крылатых сяброў. Сумеснымі намаганнямі вучняў, работнікаў установы адукацыі і бацькоў ужо змайстравана і перададзена Вілейскаму доследнаму лясгасу 260 домікаў, навасёламі ў якіх хутка стануць птушачкі, што прылятуць з выраю. 260 – гэта не канчатковая лічба, «будаўніцтва» птушыных «кватэр» у школе працягваецца.

Ірына БУДЗЬКО/Фота прадстаўлена СШ №3

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 145 queries