У сакавіку гэтага года ў г. Полацку прайшоў заключны этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. У камандзе Вілейскага раёна па беларускай мове і літаратуры выступалі вучаніцы 9 і 10 класаў сярэдняй школы № 3 г. Вілейкі Арлоўская Ганна і Агарова Любоў.
Дзякуючы высокаму прафесіяналізму педагогаў Церах Алены Віктараўны і Бруевай Таццяны Аляксееўны, якія эфектыўна працуюць з адоранымі вучнямі, дзяўчаты паказалі нядрэнныя вынікі: Ганна атрымала Дыплом трэцяй ступені. Люба была ў кроку ад узнагароды, а з улікам таго, што яна дзесяцікласніца, у яе яшчэ будзе шанц у наступным годзе паспрабаваць свае сілы.
На думку Алены Віктараўны, алімпіядны рух – запатрабаваная, правераная часам форма работы з высока матываванымі вучнямі, якія праз інтэлектуальныя спаборніцтвы набываюць новыя веды, пашыраюць кругагляд, наладжваюць сяброўскія адносіны з равеснікамі, развіваюць навыкі самастойнай пошукавай дзейнасці, рэалізуюць свой разумовы патэнцыял і творчыя здольнасці. А яшчэ атрымліваюць каштоўны вопыт мэтанакіраванай працы і самаразвіцця.
Ад сябе хочацца дадаць, што падрыхтоўка алімпіяднікаў павышае прафесійны ўзровень педагогаў, імідж настаўніцкай прафесіі і школы.
Мікалай ГІРО, дырэктар ДУА “Сярэдняя школа № 3 г. Вілейкі”.
Фота прадастаўлена аўтарам









