Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Второй хлеб убирают в «Новой Любании»

Дзень, калі рэдакцыйны аўтамабіль пад’ехаў да бульбянога палетку недалёка ля Тураўшчыны, выдаўся сонечным. Як і той настрой,
з якім у «Новай Любаніі»
на ўборцы другога хлеба працавала брыгада ад аддзела занятасці райвыканкама.

Як расказаў брыгадзір паляводчай брыгады Алег Адамовіч, сёлета ў гаспадарцы пад бульбу было адведзена 20 гектараў, ураджайнасць з кожнага складае 150-160 цэнтнераў. І гэта, кажуць спецыялісты, нядрэнны вынік, калі ўлічваць, што ўмовы надвор’я для вырошчвання бульбы ў гэтым годзе былі неспрыяльнымі.
Старанна, з ахвотай, не губляючы ніводнай працоўнай хвіліны – такі тэмп працоўны дэсант выбраў сабе сам. Стымул просты: як папрацуеш – так і заробіш. Вядро за вядром – і вось ужо паўнюткая машына вязе «Брыз», гатунак беларускай селекцыі, з поля. У брыгады з’ўляецца час на непрацяглы адпачынак, каб з новымі сіламі ўбіраць другі хлеб. Надвор’е ж спрыяе.
Таццяна ШАРШНЁВА.

Фото Татьяны ШЕРШНЁВОЙ

віляйчанка Валянціна Склёміна з бульбай новага ўраджаю.

 

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 151 queries