Звесткі аб кандыдатах у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання
Балабанская Таццяна Леанідаўна нарадзілася 20 лістапада 1982 года, гандлёвы агент прыватнага гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства «ПрофіТоргПлюс», якая жыве ў горадзе Маладзечна, член партыі Беларускі Народны Фронт. Агульны даход за 2015 год склаў 25 894 594 (недэнамінаваных) беларускіх рублёў. Ва ўласнай маёмасці мае кватэру, аўтамабіль.
Жыбуль Наталія Пятроўна нарадзілася 3 мая 1975 года, дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі «Вілейская гімназія № 1 «Логас», жыве ў горадзе Вілейка, беспартыйная. Агульны даход за 2015 год склаў 183 905 300 (недэнамінаваных) беларускіх рублёў. Ва ўласнай маёмасці мае кватэру, гараж, аўтамабіль.
Келлер Ганна Леанідаўна нарадзілася 1 чэрвеня 1974 года, медыятар, адвакат, партнёр адвакацкага бюро «Адвакатгруп», жыве ў горадзе Мінску, член Ліберальна-дэмакратычнай партыі. Агульны даход за 2015 год склаў 237 383 796 (недэнамінаваных) беларускіх рублёў.
Супрановіч Ірына Аляксандраўна нарадзілася 16 кастрычніка 1973 года, старшыня Крывасельскага сельскага выканаўчага камітэта, жыве ў агр. Крывое Сяло Вілейскага раёна, член Камуністычнай партыі Беларусі. Агульны даход за 2015 год склаў 141 005 867 (недэнамінаваных) беларускіх рублёў. Ва ўласнай маёмасці мае аўтамабіль, матацыкл.
Ціханаў Максім Віктаравіч нарадзіўся 17 красавіка 1990 года, юрысконсульт вытворча-гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства «МІГ-ЛТД», жыве ў горадзе Маладзечна, беспартыйны. Агульны даход за 2015 год склаў 58 360 536 (недэнамінаваных) беларускіх рублёў.
Вилейский избирательный округ № 74
СВЕДЕНИЯ о создании избирательных фондов кандидатами в депутаты Палаты представителей
Национального собрания Республики Беларусь шестого созыва
График распределения эфирного времени и предварительной записи на радио и телевидении кандидатов в депутаты
по Вилейскому избирательному округу № 74