Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Временная трудовая занятость учащейся молодежи, или Чем будет занята вилейская молодёжь летом?

Чым і як заняць у вольны час дзяцей? Куды адправіць адпачыць і нават дзе ёсць магчымасць падзарабіць у час летніх канікулаў? Гэтыя пытанні пастаянна на кантролі ў педагагічным калектыве нашай установы адукацыі.

З 18 па 31 мая вучні ад цэнтра занятасці насельніцтва збіралі мэблю ў класныя аўдыторыі. Дарэчы, вучні за работу атрымаюць грошы. Дзецям заўсёды цікава зарабіць свае першыя грошы. Азы самастойнага працоўнага вопыту яны атрымаюць у час знаходжання ў лагеры працы і адпачынку. Дзесяць хлопчыкаў і дзяўчынак з 14 па 22 чэрвеня будуць працаваць у Куранецкім гадавальніку, а другую палову дня выхавацелі правядуць цікавыя і пазнавальныя мерапрыемствы для вучняў на базе лагера «Лясная казка».
Да ведама, па заканадаўстве падлеткі з 14 да 16 гадоў працуюць не болей за 4 гадзіны 36 хвілін, з 16 да 18 – 7 гадзін. Такі працоўны час тых, а іх 10, якія з 4 па 7 ліпеня будуць праводзіць у парадак класныя аўдыторыі. Справа добрая. Тое, што падлетак зробіць сваімі рукамі, ён не будзе псаваць. Гэта цудоўна, што дзяржаўная праграма прадугледжвае фінансаванне часовай занятасці моладзі. Летась заробак на чалавека складаў у сярэднім 400.000 рублёў.
90 вучняў установы адукацыі будуць адпачываць у лагеры з дзённым знаходжаннем «Сонейка», 14 – у палатачным лагеры з кругласутачным знаходжаннем на базе ДРАЦ «Надзея». А вучні 5 – 8 класаў на працягу ліпеня – жніўня будуць займацца добраўпарадкаваннем школьнай тэрыторыі.
Хочацца папярэдзіць бацькоў аб іх адказнасці за жыццё і здароўе дзяцей у час летніх канікулаў: аб выкананні правілаў дарожнага руху, аб знаходжанні дзяцей на вуліцы ў вячэрні час. Няхай канікулы будуць змястоўнымі і цікавымі.
Мікалай ГІРО, дырэктар сярэдняй школы № 3

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 143 queries