Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Вобраз сучасніка – тэма для творчага пошуку

– У кожным цывілізаваным грамадстве галоўным аб’ектам яго клопату з’яўляецца чалавек. А вы – людзі, якія па роду свайго занятку папулярызуюць чалавека, – такімі словамі прывітаў удзельнікаў святочнага мерапрыемства старшыня абласнога выканаўчага камітэта Сямён Шапіра. Менавіта да Дня беларускага пісьменства датасоўвалася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў абласнога спаборніцтва сярод сродкаў масавай інфармацыі і лаўрэатаў прэмій у галіне літаратуры. Ушанаванню майстроў пяра папярэднічаў круглы стол, на якім гаворка вялася аб перспектывах развіцця на Міншчыне журналістыкі і літаратуры.

Нашы творы павінны ва ўсёй шматграннасці адлюстроўваць жыццё і тых, хто яго стварае, – гэта думка Аляксандра  Карлюкевіча, галоўнага рэдактара – дырэктара выдавецкага дома «Звязда», старшыні абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі», стала своеасаблівым  лейтматывам далейшай размовы. Сучаснік, яго светапогляд, стасункі на скрыжаваннях супярэчнасцей развіцця, характэрных часу, – тэма творчага пошуку таго, хто задзейнічаў сваё пяро ў імя праўды і ісціны. У такім рэчышчы разважаў намеснік Міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Уладзімір Матусевіч.
Праўда – не толькі ў пазітыве. Сямён Шапіра, напрыклад, адзначыў дэфіцыт крытычных матэрыялаў на старонках рэгіянальных выданняў. Журналісты асцярожнічаюць, калі сітуацыі закранаюць інтарэсы мясцовых улад, – зазначыў губернатар, а між тым крытыка, калі яна канструктыўная, сумленная, часта, наадварот,  дапамагае наладзіць дыялог насельніцтва з чыноўнікамі рознага рангу. У якасці прыкладу Сямён Барысавіч ацаніў прынцыповую пазіцыю вілейскай газеты ў адносінах сітуацыі навядзення парадку на зямлі, якая тычылася зносу старых аварыйных будынкаў на тэрыторыі раёна. Безумоўна, дарагога каштуе такая ацэнка кіраўніка абласной выканаўчай улады.
Актуальнасць, прынцыповасць, мастацкі ўзровень – галоўныя крытэрыі вартасці літаратурных і публіцыстычных твораў – такія высновы можна зрабіць з гутаркі за круглым сталом. На фоне росту цікавасці да інтэрнэту журналісты маюць магчымасць актывізаваць цягу людзей да друкаванага слова. Шлях – стварэнне твораў буйных публіцыстычных жанраў – нарысаў, аналітычных артыкулаў і карэспандэнцый. Тых, што даюць чытачу глебу для роздуму, магчымасць не адзін раз вяртацца да друкаванага тэксту. Канструктыўны, пастаянны дыялог з уладай –  вызначаючая рыса ў дзейнасці сродкаў масавай інфармацыі Міншчыны. У гэтым згодныя між сабой усе ўдзельнікі круглага стала. Як зазначыў пісьменнік Зіновій  Прыгодзіч, галоўны рэдактар часопіса «Гаспадыня», гэта дапамагае кампетэнтнасці і творчаму росту журналісцкіх кадраў, павышэнню эфектыўнасці публікацый і перадач эфірнага гучання.
– Якія казкі падабаліся ў дзяцінстве губернатару? – дасціпнасць дзіцячай пісьменніцы выклікала ўсмешкі прысутных. Але Сямён Шапіра адказаў сур’ёзна, нагадаўшы мараль фальклорных матываў, якая актуальнай бывае і ў сённяшні час.
Фотаздымак на памяць. І свята бярэ кірунак у бок Случчыны, знакамітай слыннай зямлі, якая дала сусветнай гісторыі і праваслаўю імя княгіні Анастасіі Слуцкай, святой праведнай Сафіі. Гэты край натхняў  на творчасць стваральнікаў непаўторных слуцкіх паясоў, музей якіх сёння ўпрыгожвае горад. Уражвае ў Слуцку мясцовы дзяржаўны каледж, дзе рыхтуюцца спецыялісты для цукрова-малочнай прамысловасці, грамадскага харчавання. Не толькі аснашчанымі сучаснымі  вучэбнымі дапаможнікамі, нагляднасцю і камп’ютарнай тэхнікай аўдыторыямі. У навучальнай установе пануе атмасфера павагі  і пакланення гістарычнай даўніне Слуцка. Экспанаты некалькіх музеяў адлюстроўваюць побыт сялянства, станаўленне і развіццё прамысловых прыярытэтаў горада. Ёсць энтузіясты, па сапраўднаму захопленыя музейнай справай. Своеасаблівы экспанат для заняткаў па біялогіі – зімовы сад, дзе жывыя пальмы  раскінулі вецце над клеткамі з гаваркімі папугаямі і неўтаймоўнымі канарэйкамі.
А яшчэ было наведванне духоўнай святыні Слуцка – жаночага манастыра ў гонар  святой праведнай Сафіі. Узаемна цікавы дыялог адбыўся ў Цэнтры праваслаўнай асветы з біскупам Слуцкім і Салігорскім Антоніем.
Добры пярэдадзень свята беларускага пісьменства на Міншчыне абяцае належны яго працяг у Шчучыне, старэйшым гістарычным і культурным цэнтры Беларусі.
Марыя КУЗАЎКІНА.
Фота аўтара  і БелТА

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 186 queries