Шлях Перамогі

Вилейская районная газета – свежие и интересные новости

Віншаванні з Нараджэннем Хрыстовым і Новым 2018 годам!

«Убачылі ўсе межы зямлі
Збаўленне Бога нашага.
Усклікай Пану, уся зямля,
Радуйцеся, спявайце і грайце»
Пс. 98

Набліжаецца радаснае хрысціянскае свята – Божае Нараджэнне!
Ад свайго імя і ад імя ўсяго каталіцкага духавенсва Вілейшчыны скіроўваю самыя сардэчныя віншаванні з Нараджэннем Хрыстовым і Новым 2018 годам!
У радасныя дні Божага Нараджэння ў нашых сэрцах гучаць словы прадвеснікаў Добрай Навіны аб вялікай і неспасцігальнай любові Бога да свайго стварэння: «Нарадзіўся вам сёння ў горадзе Давіда Збаўца, якім ёсць Хрыстус Пан…» (Лк 2, 11). Гэтыя словы ажыўляюць нашую надзею і нагадваюць яшчэ раз пра тое, што Езус Хрыстус, які нарадзіўся ў Бэтлееме, жадае нарадзіцца і ў нашых сэрцах.

Няхай урачыстасць Божага Нараджэння адорыць кожнага з нас моцаю Бога, які прыходзіць да нас у cваім Сыне. Як жа патрабуе сёння гэтай моцы сучасны чалавек, які часта не ўсведамляе сэнсу свайго жыцця і надзеі, які турбуецца толькі пра сваю часовую будучыню. Менавіта Езус праз сваё нараджэнне прыносіць нам сілу, радасць і святло. Няхай струмень ласкай нованароджанага Збаўцы напоўніць нашыя сэрцы гэтым каштоўным насеннем. Няхай з гэтага насення народзіцца новы чалавек, створаны «паводле Бога ў справядлівасці і святасці праўды» (Эф 4, 24).
Святочнай радасці ў Езусе Хрысце, Ягонага супакою і ласкі жадаю таксама на надыходзячы Новы 2018 год.
Дзекан Вілейскі кс. канонік Аляксандр БАРЫЛА

Расклад набажэнстваў на Божае Нараджэннеў Касцёле Узвышэння Святога Крыжа ў Вілейцы
Нядзеля, 24 снежня
Святая Імша (ПАСТЭРКА) ў 24.00.

Панядзелак, 25 снежня
Святая Імша ў 10.00 (з удзелам дзяцей і моладзі), 12.00, 18.00.

Аўторак, 26 снежня
Святая Імша ў 12.00 і 18.00

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 20 queries