Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Віляйчанка ўзнагароджана Дыпломам 1-ай ступені за творчае развіццё мастацкіх традыцый і адаптацыю выцінанкі да сучаснага асяродку

У кожнага чалавека ёсць у жыцці месца, якому аддадзена наша сэрца, наша душа. Месца, дзе нарадзіўся, вырас, пачаў працаваць. Гэта – твой дом, твае карані, ціхая матуліна песня, бабуліны рушнікі, посцілкі, незабыўныя папяровыя ўзоры, зробленыя ўмелымі рукамі бацькі.
Сям’ я Мікалая Міхайлавіча Іваненкі вядома ў горадзе, як скарбонка талентаў, дзе пануе творчасць і натхненне, дзе беражліва захоўваюцца традыцыі продкаў і перадаюцца дзецям. Як дрэва жыцця,прарастаюць у сэрцы дачкі непаўторныя краявіды роднага краю, сялянскага быту. Вольга Іваненка працуе ў цэнтры эстэтычнага выхавання мастаком-афарміцелем народнай студыі арыгамі “Чароўны квадрат”, выкладае мастацтва выцінанкі ў студыі “Папяровыя карункі” навучэнцам УА “Вілейская спецыяльная школа-інтэрнат для дзяцей з цяжкімі парушэннямі мовы”, усім жадаючым. Разам з дзецьмі ствараюцца папяровыя дзівосы: святочныя паштоўкі, упрыгожванні, пано, на якім квітнее “Дрэва жыцця”, нагадваючы аб спадчыне сваіх продкаў, адраджэнні сямейных каштоўнасцяў, сцвярджаючы радасць і сэнс жыцця. 28 сакавіка 2015 года ў г. Маладзечна адбыўся 4-ы рэгіянальны свята-конкурс майстроў выцінанкі “Папяровыя карункі”, па выніках якога Вольга Іваненка ўзнагароджана Дыпломам 1-ай ступені за творчае развіццё мастацкіх традыцый і адаптацыю выцінанкі да сучаснага асяродку. Дык няхай жа заўсёды бруіцца крыніца чысціні і квітнее ”Дрэва жыцця”!
Зоя Бабарыка, рэжысёр цэнтра эстэтычнага выхавання.
Фота прадастаўлена аўтарам

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ
Яндекс.Метрика 171 queries