Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Віляйчане далучыліся да дабрачыннай акцыі “Падары радасць бліжняму”

На другі дзень пасля Вялікадня на Міншчыне адбылася дабрачынная акцыя “Падары радасць бліжняму”. Падчас яе ў Вілейскім раёне прадстаўнікі выканаўчай улады наведалі Куранецкі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў, павіншавалі яго насельнікаў з вялікім святам і перадалі велікодныя падарункі.

Цёплыя словы адрасавалі пастаяльцам дома-інтэрната ад імя раённай улады і ад сябе асабіста старшыня Вілейскага райвыканкама Алег Бегунец, яго намеснік па сацыяльнай сферы Людміла Сляпцова, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віктар Сярко, благачынны Даўгінаўскага благачыння, настаяцель храма Святых сарака мучанікаў Севасційскіх іерэй Валянцін Пяшко.

Светлая сядміца пачалася са светлых учынкаў.

Таццяна ШАРШНЁВА/Фота аўтара

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 149 queries