Шлях Перамогі

Вилейская районная газета – свежие и интересные новости

Вілейскія варыянты тэхнік вырабу вітых паясоў могуць трапіць ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь

Вілейскія варыянты тэхнік вырабу вітых паясоў могуць трапіць ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь у якасці элемента нематэрыяльнай культурнай спадчыны. Аб гэтым нашай газеце паведамілі ў раённым Доме рамёстваў. Зараз тут рыхтуюць усе неабходныя дакументы для прадстаўлення на разгляд Рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны, якая і прымае рашэнне па ўключэнню ў Спіс.

IMG_20150812_110021

На Вілейшчыне найбольш былі распаўсюджаны чатыры спосабы пляцення паясоў. Напрыклад, да сярэдзіны мінулага стагоддзя выраблялі паясы праз пляценне вузламі ў вёсцы Кішкарэпы. А ў вёсцы Ляда быў пашыраны іншы варыянт – пляценне на прутку. Вядома таксама тэхніка аб’ёмнага пляцення ў чатыры пучкі і кругавое пляценне (на дошчачцы).

IMG_20150812_104633IMG_20150810_143742-1

Майстры Дома рамёстваў, якія валодаюць тэхнікамі вырабу паясоў, шчодра дзеляцца ўменнем з усімі жадаючымі. Каб пашырыць кола зацікаўленых, яны уключаюць пляценне пояса ў культурна-пазнавальныя праграмы, якія часам ладзяць для дзяцей. І, канешне ж, расказваюць пра сакральнае значэнне пояса для нашых продкаў. Тыя былі ўпэўнены, што менавіта ён засцерагае ад злых сіл, нездарма ж існуе шмат абрадаў, у якіх фігуруе пояс.

IMG_20150812_111848

Згодна з Канвенцыяй ЮНЕСКА аб захаванні нематэрыяльнай культурнай спадчыны (далее – НКС), пад тэрмінам “нематэрыяльная культурная спадчына” разумеюць звычаі, формы прадстаўлення і ўяўлення, веды і навыкі, а таксама звязаныя з імі аб’екты, артэфакты і культурныя прасторы, прызнаныя супольнасцямі, групамі, і, у некаторых выпадках, адзінкавымі людзьмі, у якасці часткі іх культурнай спадчыны. Пры гэтым яна павінна перадавацца ад пакалення да пакалення, пастаянна ўзнаўляцца супольнасцямі і групамі людзей на пэўнай тэрыторыі і ва ўзаемадзеянні з гісторыяй і прыродай і фарміраваць у іх пачуццё ідэнтычнасці і пераемнасці, садзейнічаючы тым самым павазе да культурнай разнастайнасці і творчасці чалавека. Да НКС адносяцца: вусныя традыцыі і формы выражэння, якія ўключаюць мову ў якасці носьбіта НКС; выканальніцкія мастацтвы; звычаі, абрады, святы; веды і сацыяльныя практыкі, якія адносяцца да прыроды і сусвету; веды і навыкі, звязаныя з традыцыйнымі рамёствамі.

Напомнім, у Дзяржаўным спісе гісторыка-культурных каштоўнасцей знаходзяцца 25 аб’ектаў Вілейшчыны. Аднак элементаў нематэрыяльнай спадчыны сярод іх пакуль няма.

Ірына ТРУБАЧ.
Фота прадастаўлена Домам рамёстваў

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ
Яндекс.Метрика 41 queries