Шлях Перамогі

Вилейская районная газета – свежие и интересные новости

Вілейскі раён падпісаў пагадненне аб супрацоўніцтве з гмінай Карыцін (Польшча)

Вілейскі раён падпісаў пагадненне аб усталяванні партнёрскіх адносін і супрацоўніцтве ў гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай і культурнай галінах з гмінай Карыцін, Рэспубліка Польшча.

gmian

Партнёрская сустрэча дэлегацыі Вілейскага раёна на чале з намеснікам старшыні райвыканкама Генадзем Касцевічам і адміністрацыяй гміны Карыцін адбылася 5 снежня, вынікам чаго стала падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве.

Само невялікае мястэчка Карыцін размяшчаецца ў 60 кіламетрах ад беларускай мяжы. Гэта прыгожы раён, што месціцца паміж Кнышынскай пушчай і Бебжаньскім нацыянальным паркам. Плошча гміны складае 117 кв. км, а насельніцтва – каля 3 500 чалавек. Гміна мае шмат пераваг, у тым ліку блізкасць да мяжы з Літвой і Беларуссю, а таксама вельмі зручнае размяшчэнне.

img_4874

З чаго пачалося такое супрацоўніцтва паміж Карыцінам і Вілейскім раёнам? Адказ просты – кіраўніцтва раёна і грамадскія аб’яднанні сумесна з ініцыятыўнымі грамадзянамі шукаюць розныя шляхі, каб прыцягнуць у раён грошы для развіцця інфраструктуры горада і раёна, рэалізацыі пэўных ініцыятыў і праектаў. Вядома, што дзяржаўнае фінансаванне, асабліва ў сучасных умовах, не можа забяспечыць усе патрэбы грамадства, таму і шукаюцца сродкі Еўрапейскага саюза, ААН і з іншых фондаў, каб рэалізаваць пэўныя планы. Так, за апошнія гады ў горадзе і раёне рэалізаваны і рэалізуюцца шмат невялікіх, але значных праектаў з фінансаваннем розных еўрапейскіх фондаў – развіццё сельскіх тэрыторый і ініцыятыў мясцовага насельніцтва ў Асіпавічскім і Крывасельскім сельскіх Саветах, шэраг мерапрыемстваў па здароваму вобразу жыцця, па асобнаму збору смецця, развіццю веларуху і разнапланавых экалагічных мерапрыемствах у горадзе Вілейцы. Апошні прыклад – пераабсталяванне былой танцпляцоўкі ў гарадскім парку ў сучасны моладзевы скейт-парк.

img_4837

Але існуюць і буйныя гранты, якія могуць даць больш значную магчымасць для рэалізацыі буйных праектаў, такіх як, напрыклад, добраўпарадкаванне набярэжнай, ніжняга парку з новай інфраструктурай. Такія гранты маюць трансгранічны ўхіл і могуць рэалізоўвацца сумесна двума і больш краінамі. Прыклады рэалізацыі праектаў па такіх грантах маюць нашы суседзі – Ашмянскі раён пабудаваў вялікі гарадскі стадыён, Смаргонскі раён – адрэстаўраваў былую сядзібу Агінскіх у Залессі, Пастаўскі раён пераабсталяваў скляпенні былога маёнтка Тызенгаўзаў пад музей з экспазіцыяй і шмат, шмат іншага.  Менавіта таму, вілейскія ўлады і актывісты шукаюць партнёраў у Літве і Польшы для напісання і падачы такіх праектаў у праграмы Еўрасаюза. Вось і былі наладжаны ў гэтай сферы кантакты з гмінай Карыцін, Рэспублікі Польшча, што мае вялізны вопыт рэалізацыі падобных праектаў.

img_4840

Трэба сказаць, што дэлегацыя віляйчан, што наведалі мястэчка Карыцін была вельмі ўражана іх развіццём і актыўнасцю, і ініцыятыве як мясцовай улады, так і грамадзян. Адзначым, што пражывае ў самім Карыціне не больш 600 чалавек. Але тут рэалізавана і рэалізуецца шэраг праектаў і мерапрыемстваў, якія паляпшаюць і павышаюць якасць жыцця мясцовага грамадства. У цяперашні час усе мястэчкі гміны абсталяваныя калектыўнай сістэмай водазабеспячэння, маюцца ачышчальныя збудаванні, што таксама было рэалізавана з дапамогай еўрапейскіх сродкаў.

img_4861

Наша гміна – наша радзіма, наш свет. Тое, што выдзяляе гміну Карыцін сярод іншых – гэта, перш за ўсё, чыстая экалогія, спецыфічны клімат і людзі, заўсёды шчырыя і прагрэсіўна мыслячыя. Кожны жыхар нашай гміны цікавіцца будучым, заўсёды гатовы павышаць свае веды і добра ўсведамляе, што трэба інвесціраваць у саміх сябе і ў сваю дзейнасць.

img_4862

 Уразіла віляйчан і мясцовая школа і дзіцячы сад Карыціна, што ўяўляюць сабой сучасны комплекс з добра абсталяваным вучэбна-спартыўным комплексам з гульнявымі пляцоўкамі і спартыўнымі збудаваннямі – тэніснымі кортамі, футбольнымі палямі і перадавой вучэбнай базай. З дапамогай еўрапейскіх сродкаў пераабсталявана шмат муніцыпальных будынкаў у мястэчку, пабудавана, рэканструявана і мадэрнізавана значная колькасць дарог, уладкаваны плябанскі парк, разам з аб’ектамі спорту і адпачынку, абноўлены старажытны драўляны вятрак і шмат чаго іншага. Прычым гэта толькі частка таго, што было выканана на працягу апошніх гадоў. Больш падрабязна пра рэалізацыю праектаў можна паглядзець на сайце гміны – www. korycin.pl

99

Ладзяцца тут і брэндавыя мерапрыемствы ў рамках рэалізацыі грантаўскіх праграм – «Клубнічны фестываль» і «Свята сыру».

366

Вырошчванне трускаўкі – клубніц, стала ў Карыціне свайго роду адным з галоўных бізнэс-праектаў. На цэнтральнай плошчы мястэчка размяшчаецца нават фігура клубнічнай прынцэсы. На працягу 17 гадоў, у канцы сезону клубніц у чэрвені ў суботу і нядзелю, адбываецца знакавае мерапрыемства – фестываль, з шматлікімі конкурсамі, нават на самую вялікую трускаўку, паяданнем яе на час, а таксама выступамі музычных груп, мастацкімі пленэрамі і з шоу феерверкаў. Ладзіцца тут дыскатэка, клубнічны паказа мод і конкурс на лепшы і самы арыгінальны выраб  народных майстроў з выкарыстаннем трускаўкі.

img_4865

Падчас візіту мы пагутарылі з адным з найбуйнейшых плантатараў у гэтым раёне – фермерам Пятром Бакуным, у якога 3 гектары клубнічных палёў. Малады мужчына працягвае справу свайго бацькі і ён распавёў, што гэтым летам удалося сабраць добры ўраджай, нягледзячы на тое, што з-за замаразкаў знікла каля траціны ўсёй ягады. За сезон клубніцы на полі збіраюць па тры-чатыры разы. У нашага суразмоўцы – прамысловыя гатункі, якія ідуць на замарозку або перапрацоўку. У сярэднім з аднаго гектара збіраюць па 12 тон клубніц. Акрамя сваіх палёў, Пётр прымае ягаду ў насельніцтва і здае на халадзільныя фабрыкі, а таксама прадае на рынках, у тым ліку і ў Гродна. Навогул, Падляссе – клубнічны край. Уздоўж прыгранічных дарог цягнуцца бясконцыя зялёныя палі, у трох гмінах: Янув, Карыціне і Сухаволлі, дзе засеяна пад дзвесце гектараў плантацый. З гэтага раёна кожны год збіраюць ад 1,5 да 2 тысяч тон ўраджаю. У большасці палякаў плошчы невялікія, што дазваляе ім здымаць ягаду сваімі сіламі, а не наймаць рабочых. Клубнічныя полі абнаўляюць кожныя пяць гадоў. Штогод Пётр Бакуны высаджвае паўгектара новых саджанцаў. Польскія клубніцы павінны быць апрацаваны сем разоў у годзе, на што маюцца прадпісанні Еўрасаюза па выбару прэпаратаў, якія прыходзяць кожны год. У Пятра – самая звычайная плантацыя, але ёсць у гміне палі, дзе кожнае каліва высаджана ў асобнай ёмістасці, да якой падведзена вада, а зямля накрыта цёмнай плёнкай. Шмат беларусаў прыязджаюць сюды на заробкі.

img_4868

img_4872

Карыцінскі сыр, яшчэ адзін вядомы брэнд, мясцовы гатунак сыру, вырабленага з непастэрызаванага каровінага малака. Мясцовая легенда абвяшчае, што жыхары Карыціна  навучыліся рабіць сыр з Швейцарыі, чые наёмныя войскі, якія ўдзельнічалі на польскім баку падчас шведскага нашэсця (1655–1660), бралі ўдзел у баявых дзеяннях у Падляшшы. Пасля вайны, некаторыя з параненых салдат засталіся жыць у Карыціне і раскрылі мясцовым жыхарам таямніцу вытворчасці сыру з каровінага малака. Сёння карыцінскі сыр вырабляецца ў гаспадарках, якія маюць шмат малака і выкарыстоўваюць толькі натуральны корм. Сыр не ўтрымлівае а ніякіх кансервантаў і паляпшальнікаў. Ёсць гатункі сыру з рознымі дадаткамі спецый і траў, а таксама часныку і грэцкіх арэхаў. Каб вырабіць некаторыя сыры патрабуецца каля 30 літраў малака. У 2005 годзе Карыцінскі хатні сыр быў уведзены ў спіс традыцыйных прадуктаў у Міністэрстве сельскай гаспадаркі і развіцця сельскіх раёнаў Польшчы.

img_4848

Будзім спадзявацца на ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва.

Сяргей ГАНЧАР.

Фота аўтара і з сайта korycin.pl

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 26 queries