Прыемная навіна: Вілейка далучылася да ініцыятывы ЕЎРАПЕЙСКІ ТЫДЗЕНЬ МАБІЛЬНАСЦІ. Мэтай кампаніі, якая праходзіць кожны год з 16 па 22 верасня, з’яўляецца падтрымка мер у галіне ўстойлівага транспарту, а таксама заахвочванне грамадзян паспрабаваць розныя альтэрнатывы аўтамабілю. Напрыканцы тыдня адбудзецца акцыя Дзень без майго аўтамабіля.
З 2002 года, калі пачалася кампанія Еўрапейскі тыдзень мабільнасці, цікавасць да гэтага мерапрыемства пастаянна павялічваецца як у краінах Еўропы, так і ва ўсім свеце. У 2016 годзе была зафіксавана рэкордная колькасць удзельнікаў — зарэгістравалася 2427 гарадоў з 51 краіны свету, у тым ліку 12 гарадоў з Беларусі.
Тэма Еўрапейскага тыдня мабільнасці сфакусіравана ў гэтым годзе на канцэпцыі, з якой мы ўпершыню сутыкаемся яшчэ ў маленстве — мы ўсе робім разам, сумеснымі намаганнямі рухаемся наперад.
Выкарыстоўваючы сумесныя формы транспарту, мы можам паменьшыць свае выдаткі і знізіць узровень выкідаў вугляродаў. Самае лепшае — гэта тое, што мы можам пазнаёміцца з новымі людзьмі і зрабіць паездку больш насычанай, дзякуючы зносінам!
Такія разумныя тэхналогіі, як праграмы і анлайн-платформы, дапамагаюць зрабіць мабільнасць больш эфектыўнай, эканоміць сродкі і ўнесці сваю лепту ў ахову навакольнага асяроддзя.
Даследаванні дэманструюць, што сумесная мабільнасць можа мець станоўчы ўплыў на гарады. Напрыклад, сумеснае карыстанне аднаго аўтамабіля дазваляе прыбраць з дарогі прыкладна 15 легкавых машын.
Сумесныя схемы дазвалюць нам лягчэй спалучаць розныя транспартныя сродкі. Весці машыну, ехець на веласіпедзе, карыстацца грамадскім транспартам — усё магчыма, калі мы робім гэта разам.
Вы вырашалі паехаць на працу разам са сваімі суседзмі на веласіпедзе, вы заахвочваецце сваіх супрацоўнікаў выкарыстоўваць грамадскі транспарт, значыць вы імкнецеся да «зяленай» мабільнасці — гэта значыць думаце пра свой горад, пра чыстае паветра ў ім, нізкі ўзровень шуму, больш спакойныя вуліцы.
На працягу нядзелі грамадскія актывісты і прадстаўнікі ўлады, ДАІ і іншыя спецыялісты будуць працаваць над праграмай мерапрыемстваў у рамках Еўрапескага тыдня мабільнасці. Чакаем таксама вашых прапаноў і пажаданняў.
Источник: Информационный центр о работе коммунальных служб