Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Вилейчанка продала родительский дом. И пожалела об этом…

Міжгародні аўтобус імчаў па сваім звыклым маршруце. Ехалася камфортна: у салоне было свабодна, з вадзіцельскай кабіны даносілася музыка. Спявалі пра каханне, школьныя гады, маці. А затым – пра тое, што не прадаецца хата бацькоў…

Жанчына, што сядзела побач са мной, чамусьці пацягнулася за насоўкай, адвярнуўшыся, выцерла вочы.

– Кранула песня? – я пастарался неяк разрадзіць абстаноўку.

– Чаму ж не кране – гэта як дакор мне, маўляў, а ты прадала, – даверліва адказала жанчына і дадала: – А цяпер вось шкадую…

Відаць, ёй хацелася падзяліцца сваімі перажываннямі, і той невялічкі адрэзак часу, пакуль ехалі, жанчына расказала сваю гісторыю.

Гадоў шэсць таму назад памерла яе маці, якая жыла ў вёсцы адна. Хацінка, у якой нарадзіліся, раслі і з якой выйшлі ў самастойнае жыццё трое дзяцей, асірацела.

Фота носіць ілюстрацыйны характар

– Гады два мы яшчэ ездзілі, наво­дзілі там парадак, даглядалі, – расказала жанчына. – А пасля брат заўпарціўся, маўляў, мне хапае спраў на сваёй дачы. Старэйшая сястра таксама не з вялікай ахвотай ездзіла на вёску, яна ў нас нямоглая, часцей у кватэры сваёй сядзіць. Ну, а я… У мяне таксама праблемы – жыву адна, гаспадара няма, дзеці далёка. Так што як ні круці, а помочнікаў у вёску даводзілася шукаць, плаціць ім. А тут нехта з братавых знаёмых захацеў лецішча на вёсцы.

 

Ну, каб адпачываць у спёку, градку якую пасадзіць… Не хацела я, але ж брат з сястрой пераканалі, што лепей прадаць хаціну, бо пастаіць­пастаіць і абрушыцца. Прадалі, раз­дзялілі тыя невялікія грошы, а на душы каторы час няма спакою. Мінулым летам ездзіла ў лес, што ля нашай вёскі, у ягады, паглядзела здаля на нашу хату, на старую ліпу, у засені якой гулялі яшчэ малымі… Успомнілася ўсё, такое дарагое і блізкае.

 

Дамоў у слязах прыехала. Навошта прадавала хату? Гэта ж памяць наша, сувязь з самым родным… Цяпер вось шкадую, што паслухала брата з сястрой.

«У кожнага мястэчка ёсць, куды душа імкнецца, і што б у жыцці ні адбылося, яно не прадаецца» – даносілася з ва­дзіцельскай кабіны. І жанчына раз-пораз падносіла да вачэй хусцінку…

Ірына БУДЗЬКО

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 148 queries