Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Ведаем, што ніхто нам пад’езд не адрамантуе, таму вырашылі сваімі сіламі

Мы жывём на вуліцы Гагарына. Наш дом пабудаваны даўно, 42 гады таму. Капітальны рамонт не праводзіўся. Чакаем 2018 года,  у якім яго абяцаюць.

Хачу сказаць аб стане нашага шостага пад’езда. Дзякуючы зацікаўленасці саміх жыльцоў, ён знаходзіцца ў добрым стане. Мы ведаем, што ніхто нам яго не адрамантуе. А таму вырашылі гэта рабіць самі. Жыхары  кожнага паверха сваімі сіламі і матэрыяламі пафарбавалі панэлі на сценах і лесвіцу ў пад’ездзе.  На вокнах павесілі фіранкі. На чацвёртым паверсе жыве аматарка чысціні і прыгажосці Шаблоўская Галіна Юльянаўна. У яе шмат кветак у кватэры. Нямала іх упрыгожвае і лесвіцу. Цвітуць герані, кітайская ружа і іншыя.

DSCF4921

Падтрымліваем самі чысціню, не чакаем прыбіральшчыцы. Дзеці і тыя не кінуць нават паперкі. Хто б чужы ні зайшоў у пад’езд, абавязкова адзначыць, што ў нас парадак, чысціня і  прыгажосць. Чытала, што ў Маладзечна прайшоў конкурс па добраўпарадкаванні і лепшым пад’ездзе, райвыканкам абяцаў грашовую прэмію.  Можа, і ў нас такое праводзіць?  Гэта заахвоціць людзей рабіць рамонты ў пад’ездах і наводзіць прыгажосць.

Галіна КАПЦЮГ,  жыхарка д. № 13, вул. Гагарына.
Фота Аляксея КАМІНСКАГА

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 146 queries