Шлях Перамогі

Вилейская районная газета – свежие и интересные новости

В Вязыни широко отпраздновали Троицу и провели районный конкурс «Властелин села-2021»

У нядзелю ў Вязыні шырока адсвяткавалі Сёмуху і правялі раённы конкурс “Уладар сяла-2021”

На святочнае мерапрыемства сабраліся аграрыі, маладыя сем’і сяла, самадзейныя артысты, госці з усёй Вілейшчыны. У прыгожым скверы ля будынка сельвыканкама ў гэты дзень шырока разгарнулася сапраўднае свята, на якім было ўсё: выступленні артыстаў, выставы, гандлёвыя рады, дзіцячыя атракцыёны. У рамках свята быў праведзены раённы конкурс сярод маладых сямей “Уладар сяла-2021”, абсалютным пераможцам у якім сталі Ігар і Вольга Яўгелі з Людвінова. На другім і трэцім месцах – Юрый і Вольга Аміланскія з Ільяншчыны і Сяргей і Анастасія Кузняцовы з Асіпавічаў. Пераможцам уручаны прызы, якія сяльчанам заўсёды патрэбны: за першае месца – культыватар, за другое – цялятка, за трэцяе – парася. Таксама ў час мерапрыемства прайшоў конкурс сёмушнай стравы, пераможцамі ў якім сталі Язненскі і Даўгінаўскі сельскія Дамы культуры і Іжскі сельскі клуб. Прыз глядацкіх сімпатый – у Вязынскага сельскага Дома культуры. Радасць, смех, мноства падарункаў, у тым ліку і музычных, кветкі і яшчэ многа-многа цікавага зрабілі свята запамінальным і сапраўдным.

Ірына БУДЗЬКО/ Фота аўтара

 

 

 

 

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 24 queries