Шлях Перамогі

Вилейская районная газета – свежие и интересные новости

В Вилейке совсем недорого можно приобрести школьную форму для девочек и мальчиков

Жнівень. Не за гарамі восень. Хутка ў школу. Мамы і таты ўсё часцей выпраўляюцца з дзецьмі ў магазіны, на рынкі, каб набыць усё неабходнае да новага навучальнага года.
– Крыўдна неяк, – пачула на днях ад знаёмай мамы трэцякласніка: – летась купілі новы касцюм (ды не абы-які, а «наварочаны»!), а сёлета ўжо наўрад ці зможа наш акселерат насіць тыя штаны, што яму па шчыкалатку, ды пінжак, з якога Кірыл яўна вырас. Трэба новы купляць. Каб на сённяшні розум, дык бралі б касцюм таннейшы, не так шкада было б сёлета…
І сапраўды, як апрануць дзіця ў школу, каб таму было і зручна, і прыгожа, і не вельмі дорага? Варыянты ёсць, паважаныя бацькі. Сёння куткі для школьнікаў чакаюць вас і ў магазінах, і ў рыначных палатках,і ў раённым камбінаце бытавога абслугоўвання. У мінулыя выхадныя,дарэчы,паглядзела на асартымент касцюмаў для школьнікаў малодшага ўзросту, якія прапаноўваюцца менавіта КБА, – палатка размяшчаецца пры ўваходзе на рынак.
– Вось гэтыя сарафанчыкі для дзяўчынак і хлапчуковыя касцюмчыкі мы шыем самі, – паказала на адзенне прыёмшчыца Антаніна Бауліна. – Шыем і на заказ, многія звяртаюцца да нас. Беларускія тканіны, прымальныя цэны: сарафанчыкі – прыкладна 250 тысяч рублёў, хлапчуковыя касцюмчыкі – на тысяч пяцьдзясят даражэй (цэны ў недэнамінаваных рублях).
Прызнаюся шчыра, мне вырабы спадабаліся. Асабліва сарафанчыкі з прыгожымі ўстаўкамі ў клетачку. Гэта адзенне, падумалася, зручна насіць і ў халоднае надвор’е з цёплым гольфікам, і ў цёплае, апрануўшы лёгкую блузку. Дарэчы, жылет у хлапчуковым касцюме таксама дае такія магчымасці.
– Выконваем усе пажаданні нашых заказчыкаў, – расказала дырэктар камбіната бытавога абслугоўвання Ірына Пуня. – Жадаюць пашыць абнову пачаткоўцу – калі ласка, хочацца абнавіць гардэроб старшакласніка – шчыра запрашаем. Ёсць жадання пашыць толькі штаны альбо спаднічку – зробім. Карацей, усё выканаем,што пажадаеце. Тканіны маем у дастатку, яна наша, беларуская, па прымальных цэнах. Застаецца толькі выбраць і заказаць,пакуль да пачатку навучальнага года яшчэ ёсць час.
Ірына БУДЗЬКО.

Фота Аляксея КАМІНСКАГА

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 29 queries