21 лютага а 16 гадзіне ў г. Вілейка ў зале выстаў імя Н.Ю. Сілівановіча “Вілейскага краязнаўчага музея” адбудзецца адкрыццё выстаўкі “Юнацтва” Андрэя Маркевіча ў рамках праекта ART-Вілейка “Творчы шлях”.
Праект “ART-Вілейка Творчы шлях” пачаў рэалізоўвацца ў 2013 годзе ў выглядзе выставак маладых мастакоў. У ім ужо прынялі ўдзел: Максім Мандрык з выстаўкай “17+”, Вольга Пескавая з выстаўкай “ART .O.”.
І вось зараз на суд гледачам сваю выстаўку “Юнацтва” прадстаўляе Андрэй Маркевіч, яна будзе складацца з жывапісу і графікі.
Маркевіч Андрэй нарадзіўся 24 ліпеня 1994 года. У 2014 годзе скончыў Мінскі дзяржаўны архітэктурна-будаўнічы каледж па спецыяльнасці водазабеспячэння, водаадвядзення і ахова водных рэсурсаў. Хаця спецыяльнасць Андрэя далёка ад мастацтва, але ж увесь вольны час ён прысвячае мастацтву. З 2009 года наведвае студыю мастака Эдуарда Уладзіміравіча Мацюшонка. Займаецца графікай, жывапісам, анімацыяй. Захапляецца фота — і відэаздымкай, прымаў удзел у некалькіх здымках кароткаметражных фільмаў.
Усіх, хто хоча пазнаёміцца з творчасцю Андрэя Маркевіча, чакаем 21 лютага а 16 гадзіне па адрасу г. Вілейка пл. Свабоды, 1, Зала выстаў імя Н.Ю. Сілівановіча, тэлефон для
даведак 5 — 41- 47.
Надзея АЎДЗЕЙ, навуковы супрацоўнік ДУ “ВКМ”
В Вилейке пройдёт выставка молодого художника Андрея Маркевича
Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ