Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

В Вилейке прошёл конкурс Дедов Морозов

Надвор’е падтрымала Дзядоў, стварыўшы ім на гэты раз рэжым найлепшага спрыяння. Ды і Снягуркі, зімой народжаныя, павінны былі адчуваць сябе досыць камфортна ў асяроддзі, дастаткова халодным і ветраным. Патрэбна засведчыць, што традыцыйныя навагоднія дуэты трымалі марку. Дзяды хавалі чырвань шчок за пышнымі бародамі ды вусамі, а Снягуркі, дорачы ўдзельнікам мерапрыемства добры настрой, самі сябе, як кажуць, і «запальвалі».

На гэты раз традыцыйны раённы конкурс Дзядоў Марозаў і Снягурак быў самы прадстаўнічы, калі браць пад увагу папярэднія. У ім удзельнічалі 11 дуэтаў у суправаджэнні шумлівых світ. Самая шматлікая,як вызначыла журы, належыла жыллёва-камунальнай гаспадарцы. Увесь рэй у гэтай гаманкой, пазітыўна настроенай суполцы, вяла ўсюдыісная, тэмпераментная Каза. Ды хто б сумняваўся, хутка яе год: такая ўнікальная магчымасць для самавыражэння. Між іншым, што нам абяцае на перспектыву неўтаймаваны нораў стварэння, досыць папулярнага ў айчынным фальклоры? Згодна кітайскага гараскопа, Каза – мілае, артыстычнае стварэнне, тонка адчувае мастацтва і нярэдка праяўляе ўсемагчымыя таленты (Зусім, як у нашым конкурсным мерапрыемстве – Аўт.). Ну, гэта так сабе, лірычнае адступленне. Бо дзея, якая ў мінулую суботу праходзіла на цэнтральнай плошчы Вілейкі, сапраўды таго каштавала. Маляўнічае шэсце ўздоўж перыметру ўладанняў галоўнай ёлкі горада прыцягнула ўвагу віляйчан. І асабліва тых, хто выйшаў прагуляцца ў святочны дзень з дзецьмі. Юныя насельнікі горада актыўна рэагавалі на сцэнічныя дзеі, арганізаваныя ў рамках прэзентацыі прадстаўленых на конкурсе калектываў. Візітоўка каманды, мастацкія нумары, песні-жарты-загадкі – тое, што спадарожнічае святу. Паколькі ўсе ўдзельнікі былі адпаведным чынам экіпіраваны і валодалі належнай доляй гумару, апладысменты ў іх гонар не змаўкалі. Пасля заканчэння каларытнага шоу, журы падвяло вынікі. Дыплом першай ступені – у сярэдняй школы № 5, другой – у вілейскай школы мастацтваў. Трэцяе месца дасталося Любанскаму сельвыканкаму. Не засталіся абыдзенымі ўвагай і астатнія ўдзельнікі ўражальнага відовішча. Для кожнага калектыву знайшлася свая намінацыя – сведчанне таго, што ў пераднавагоднія дні ўсё магчыма: і перамога, і ўдзячнасць гледачоў, і проста раздзеленая на ўсіх радасць.
Марыя КУЗАЎКІНА.
Фота аўтара

Удзельнікі шоу:
Вілейскае ЖКГ; цэнтральная раённая бібліятэка імя Г. Новік; прафсаюзная арганізацыя завода «Зеніт»; дзіцячая школа мастацтваў; сярэдняя школа № 5; гімназія № 2; гімназія № 1 «Логас»; сярэдняя школа № 1; сярэдняя школа № 3; Вілейскі дзяржаўны каледж; Любанскі сельвыканкам.

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ
Яндекс.Метрика 132 queries