Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

В Вилейке поздравили лучших педагогов Минской области. Награды, зажигающий концерт и шампанское

У першую нядзелю кастрычніка Беларусь адзначае Дзень настаўніка.
Для настаўнікаў гэта прафесійнае свята, але яго з упэўненасцю можна назваць усенародным: асоба Педагога праходзіць праз лёс кожнага грамадзяніна нашай краіны. Сапраўды, і для юрыста, і для машыніста, і для палітыка гэты дзень – цудоўная нагода яшчэ раз выказаць удзячнасць сваім настаўнікам, выкладчыкам, выхавацелям не толькі за набытую адукацыю, веды і кампетэнцыі, але і за мудрую падказку, правільны жыццёвы арыенцір, шчырасць і неабыякавасць.

img_1175

Сёння ў краіне робіцца многае для павышэння прэстыжу педагагічнай прафесіі, і немалая роля тут належыць менавіта школьным настаўнікам. Сумеснай плённай працай, уласнымі поспехамі і дасягненнямі, шырокай прафарыентацыйнай дзейнасцю яны заахвочваюць лепшых вучняў да паступлення ва ўстановы прафтэхадукацыі, у вышэйшыя навучальныя ўстановы. У гэты святочны дзень кожны настаўнік атрымае шмат шчырых віншаванняў.
На пярэдадні свайго прафесійнага свята педагогі Мінскай вобласці сабраліся 28 верасня менавіта ў Вілейцы на абласное мерапрыемства, прысвечанае Дню настаўніка.

img_1059

Задоўга да пачатку ўрачыстага сходу, побач і ў фае Палаца культуры працавалі пляцоўкі, на якіх вілейскія школы, установы адукацыі і культуры дэманстравалі свае дасягненні і поспехі, дэманстравалі і гістарычныя матэрыяльныя каштоўнасці навучэнцаў мінулых стагоддзяў.

img_1062

Усіх гасцей свята на прыступках Палаца культуры сустракала незвычайная кампазіцыя «Зялёны аркестр» і рэтра-фотаатэлье. Далей усіх чакаў прыемны сюрпрыз: разам з выставай творчых работ педагогаў і школьнікаў Вілейшчыны было адведзена месца куточку настальгіі па мінулых школьных гадах. Ні адзін госць не прамінуў калі не прысесці, дык хаця б пастаяць побач з партай, за якой пачыналася школьнае жыццё, паспрабаваць макнуць у чарніла пяро і вывесці ў сшытку літару. Бо, музей сярэдняй школы № 1 сумесна з краязнаўчым музеем зрабілі імправізаваную экспазіцыю, якая вяртала нас ў пасляваенны клас з даўнішнімі партамі і вучэбнымі прыналежнасцямі. Дэманстраваліся таксама атэстаты Расійскай імперыі, царкоўна-прыходскіх школ, польскай гімназіі, фотаздымкі вучняў і настаўнікаў 1920 – 1950-х гадоў, пасляваенныя падручнікі і савецкія сшыткі. Побач на імправізаваным подыуме хадзілі мадэлі ў цудоўных строях на аснове нацыянальнага стылізаванага і аўтарскага касцюма, створанага выкладчыкамі і навучэнцамі Вілейскага дзяржаўнага каледжа. Не магчыма было абмінуць і вернісаж работ нашага знакамітага мастака Эдуарда Мацюшонка.

img_1065

Ва ўрачыстым сходзе ў канцэртнай зале Палаца культуры прынялі ўдзел намеснік старшыні Мінскага аблвыканкама Віктар Сірэнка, начальнік упраўлення адукацыі Мінаблвыканкама Галіна Казак і старшыня Мінскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Мікалай Башко, а таксама кіраўніцтва нашага раёна – старшыня райвыканкама Віктар Кот, намеснік старшыні па сацыяльнай сферы Святлана Дзяруга і адміністрацыя аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.

img_1070

На афіцыйную частку мерапрыемства ўсе запрошаныя ішлі з нейкім асаблівым, прыўзнятым настроем. У гэты дзень, як заўсёды, гучалі словы віншаванняў і падзякі за адданасць працы, за ўклад у справу настаўніцтва, за высокія дасягненні, якія сёння мае вобласць. Лепшым педагогам Міншчыны былі ўручаны шматлікія ўзнагароды Міністэрства адукацыі, Мінскага аблвыканкама і прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі. Высокую адзнаку атрымалі і педагогі Вілейскага раёна – Ганаровай граматай Мінскага аблвыканкама быў узнагароджаны Уладзімір Шапель, настаўнік працоўнага навучання Нарацкай сярэдняй школы і Валянціна Камінская, настаўнік-дыфектолаг гімназіі № 2, якой уручылі Ганаровую грамату ўпраўлення адукацыі Мінскага аблвыканкама.

img_1074

У святочным канцэрце, які атрымаўся па-сапраўднаму шчырым і святочным, узялі ўдзел навучэнцы Вілейскай школы мастацтваў, а таксама салісты і калектывы Палаца культуры і Вілейшчыны.

img_1098

Святкаванне Дня настаўніка Міншчыны сабрала ў Вілейцы лепшых педагогаў вобласці і педагогаў-ветэранаў, кіраўнікоў навучальных устаноў, а таксама тых, хто заўсёды застаецца верным сябрам адукацыі, падтрымлівае словам і справай.

img_1105

Творчую эстафету віншаванняў педагогаў прадоўжыла святочнае раённае мерапрыемства, якое прайшло 30 верасня ў Палацы культуры. Тут таксама лепшыя педагогі, але ўжо выключна Вілейшчыны, атрымалі свае заслужаныя ўзнагароды.
Са святам, паважаныя настаўнікі!
Сяргей ГАНЧАР.
Фота Аляксея Камінскага

img_1128

img_1136

img_1146

img_1154

img_1158

img_1166

img_1169

img_1173

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 145 queries