Вось ужо каторы год запар падводзіць вынікі жніва на Вілейшчыне прынята на раённым
фестывалі-кірмашы “Дажынкі”. Самы вядомы ў мінулым на ўвесь Савецкі Саюз населены пункт Вілейшчыны ў мінулую суботу, 28 верасня, шчыра вітаў гасцей і ўдзельнікаў галоўнага
раённага свята хлебаробаў.
Гандлёвыя рады, выставы “падворкаў” сельгасарганізацый раёна, дэгустацыя народных страў, экспазіцыі работ народных майстроў, выступленні творчых калектываў, экспазіцыі прадукцыі самых розных гандлёвых і прамысловых прадпрыемстваў – усё гэта яркім ланцугом раскінулася па ўтульных вулачках цэнтра аграгарадка. А Любань сустракала гасцей “Дажынак” абноўленым і святочным выглядам. Рыхтаваліся да свята, як кажуць, талакою: быў наведзены парадак паўсюль, адрамантаваны вуліцы, агароджы, абноўлены фасады будынкаў, для мясцовай дзетвары ўсталявалі новую дзіцячую пляцоўку, але асабліва абноўленым прадстаў мясцовы Дом культуры – як звонку, так і ўнутры. Для шматлікіх гасцей на раённым фестывалі-кірмашы наладзілі разнастайныя выставы, шматлікія продажы.
Канцэртная программа свята распачалася тэматычнай музыкальна-тэатралізаванай замалёўкай у выкананні духавога аркестра і ансамбля мажарэтак Вілейскай дзіцячай школы мастацтваў, а таксама моладзі ў народных строях, якія раздалі гасцям сімвалічныя мяшочкі з жытам новага ўраджаю. На сцэне Любанскага Дома культуры свае заслужаныя ўзнагароды атрымалі лепшыя рупліўцы хлебнай нівы, якім сваю творчасць дарылі самадзейныя калектывы і салісты раёна. Урачыстым момантам свята стала ўручэнне дажыначнага караваю з мукі новага ўраджаю старшыні райвыканкама Алегу Бегунцу.
Кіраўнік раёна павіншаваў усіх герояў жніва і падкрэсліў, што гэтае свята вянчае працу соцень і нават тысяч людзей. Не толькі камбайнеры і вадзіцелі, але і спецыялісты многіх галін, дзясяткаў прадпрыемстваў і арганізацый прымалі ўдзел і садзейнічалі паспяховай уборцы збожжа. Старшыня райвыканкама выказаў словы шчырай удзячнасці ўсім перадавікам і ўдзельнікам жніва за добрасумленную працу і асабісты ўклад кожнага. Вілейшчына заўсёды славілася сваімі працавітымі людзьмі, таму старшыня райвыканкама выказаў словы ўпэўненасці, што вынік гэтага года – 51,1 тысячы тон збожжа – павінен надалей быць намнога вышэйшым: «Вілейскі раён можа намалочваць да 100 тысяч, і гэта тое, да чаго мы будзем імкнуцца ў бліжэйшыя гады», – зазначыў са святочнай сцэны Алег Бегунец. Радасць паспяховай стваральнай працы раздзялілі і ганаровыя госці мерапрыемства – генеральны дырэктар Маладзечанскага малочнага камбіната Юрый Матус і намеснік генеральнага дырэктара ўнітарнага прадпрыемства «Мінгаз» Сяргей Ткачук.
Затым надышоў час віншаванняў перадавікоў раённага спаборніцтва на ўборцы збожжавых і зернебабовых культур. І вось яны – героі жніва-2019 – адзін за адным падымаюцца на святочную сцэну. Падзякай старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта ўзнагароджаны Віктар Гакуць, загадчык гаража ААТ «Нарачанскія зоры», і Пётр Мінін, кіроўца аўтамабіля ААТ «Новая Вілія». Ганаровай граматай Вілейскага раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджаны: Андрэй Бушмовіч, дырэктар філіяла «Бубны» УП «Мінгаз», і Іван Сухараўскі, трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці ААТ «Новая Любані». Падзякай старшыні Вілейскага раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджаны: Анатоль Апанасевіч, дырэктар СУП «Усходні агра»; Андрэй Шупенька, намеснік дырэктара па вытворчасці РСУП «Першы Беларускі», і Андрэй Сільвановіч, кіроўца аўтамабіля ААТ «Новая Любані».
Пераможцамі раённага спаборніцтва за дасягненні найлепшых вынікаў на ўборцы збожжавых і зернебабовых культур у 2019 годзе сярод сельскагаспадарчых арганізацый, якія дабіліся найвышэйшых вынікаў у намінацыі «Вытворчасць і рэалізацыя збожжа», прызнаны: філіял «Бубны» УП «Мінгаз» (дырэктар Андрэй Бушмовіч); ААТ «Нарачанскія зоры» (дырэктар Генадзь Кучко); ААТ «Чурлёны» (дырэктар Аляксандр Грымбоўскі). Сярод сельскагаспадарчых арганізацый, якія дабіліся найвышэйшых вынікаў у намінацыі «Уборка і прэсаванне саломы» – ААТ «Нарачанскія зоры» (дырэктар Генадзь Кучко), арганізацыя, якая ў тэрмін да 1 верасня выканала першай заданне па прасаванні саломы і яе перавозцы.
Перадавікамі сярод экіпажаў, занятых на ўборцы збожжавых і зернебабовых культур, у складзе старшых камбайнераў сталі: старшы камбайнер Аляксандр Гарэлік і камбайнер Мікалай Гарэлік з ААТ «Нарачанскія зоры», якія намалацілі 1512 тон збожжа на ўмоўны камбайн; старшы камбайнер Уладзімір Батура і камбайнер Васіль Батура з ААТ «Сцешыцы», якія намалацілі 1401 тону збожжа на ўмоўны камбайн; старшы камбайнер Іван Баравы з ААТ «Чурлёны», які намалаціў 1170 тоны зерня на ўмоўны камбайн.
Сярод маладзёжных экіпажаў, занятых на ўборцы збожжавых і зернебабовых культур, у складзе старшых камбайнераў і камбайнераў пераможцамі прызнаны: старшы камбайнер Ігар Крот і камбайнер Дзяніс Сільвановіч з СУП «Усходні агра», якія намалацілі 1107 тон збожжа на ўмоўны камбайн; старшы камбайнер Станіслаў Жыгалаў і камбайнер Аляксандр Дуброўскі з РСУП «Першы Беларускі», якія намалацілі 533 тоны збожжа на ўмоўны камбайн.
Сярод вадзіцеляў транспартных сродкаў на адвозцы збожжа групы 1 пераможцамі вызначаны: Пётр Мінін, кіроўца ААТ «Новая Вілія», які перавёз 2485 тон умоўнага збожжа; Пётр Іватовіч, кіроўца ААТ «Чурлёны», які перавёз 2042 тоны ўмоўнага збожжа; Вячаслаў Маціеўскі, кіроўца СУП «Усходні агра», які перавёз 1704 тоны ўмоўнага збожжа. Сярод маладых вадзіцеляў транспартных сродкаў на адвозцы збожжа – Аляксандр Казановіч, кіроўца ААТ «Чурлёны», які перавёз 1624 тоны ўмоўнага збожжа.
Пераможцамі спаборніцтва сярод экіпажаў, занятых на ўборцы збожжавых культур, якія намалацілі за сезон 1000 тон збожжа і больш, прызнаны: старшы камбайнер Аляксандр Гарэлік і камбайнер Мікалай Гарэлік з ААТ «Нарачанскія зоры», якія намалацілі 1542 тоны зерня; старшы камбайнер Руслан Садоўскі і камбайнер Уладзімір Куліцкі з ААТ «Нарачанскія зоры», якія намалацілі 1306 тон збожжа; старшы камбайнер Андрэй Садоўскі і камбайнер Павел Садоўскі з ААТ «Нарачанскія зоры», якія намалацілі 1158 тон збожжа; старшы камбайнер Генадзь Місун і камбайнер Яўген Гурновіч з філіяла «Бубны» УП «Мінгаз», якія намалацілі 1079 тон збожжа; старшы камбайнер Іван Баравы з ААТ «Чурлёны», які намалаціў 1057 тон збожжа; старшы камбайнер Пётр Войніч і камбайнер Святлана Войніч з філіяла з «Бубны» УП «Мінгаз», якія намалацілі 1079 тон збожжа; старшы камбайнер Генадзь Насякайла і камбайнер Ігар Пляско з ААТ «Нарачанскія зоры», якія намалацілі 1036 тон збожжа; старшы камбайнер Ігар Усаў з ТАА «Аграфірма «Ілля», які намалаціў 1016 тон збожжа.
На свяце таксама былі адзначаны лепшыя перадавікі гаспадарак граматамі ад прафсаюзных лідараў раёна. Падзяку Вілейскага раённага аб’яднання прафсаюзаў ўручыла яе старшыня Вольга Шляпо Таццяне Міхалевіч, загадчыцы зернесклада «Мацькаўцы» КСУП «Стайкі», і Аляксандру Русаку, трактарысту-машыністу сельскагаспадарчай вытворчасці філіяла «Юнік-АГРА» УП «Малочны гасцінец». Ганаровыя граматы Вілейскага раённага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аграпрамысловага комплексу яго старшыня Аляксандр Брыль уручыў Міхаілу Быкаву, трактарысту-машыністу сельскагаспадарчай вытворчасці ДСУ «Вілейская сортавыпрабавальная станцыя»; Мікалаю Машко, трактарысту-машыністу сельскагаспадарчай вытворчасці ААТ «Даўгінава»; Генадзю Казакевічу, трактарысту-машыністу сельскагаспадарчай вытворчасці ААТ «Новая Любанія»; Канстанціну Ліберу, трактарысту-машыністу сельскагаспадарчай вытворчасці ААТ «Новая Любанія»; Аляксандру Сняткову, трактарысту-машыністу сельскагаспадарчай вытворчасці ААТ «Вілейскі райаграсэрвіс»; Ігару Саковічу, трактарысту-машыністу сельскагаспадарчай вытворчасці ААТ «Алая зара».
На святочнай сцэне «Дажынак» былі ўзнагароджаны і лепшыя гаспадаркі, што перамаглі ў конкурсе на лепшы каравай, падворак і саламяную скульптуру. Намеснік старшыні Вілейскага райвыканкама Святлана Дзяруга адзначыла, што сацыяльная сфера заўжды супрацоўнічае з сельскай гаспадаркай: «Мы заўжды працуем разам. Стараемся падтрымліваць працаўнікоў вёскі, усе творчыя работнікі гэта робяць як сваёй творчасцю, так і працоўнымі рукамі ў гарачую пару». Святлана Дзяруга разам са старшынёй раённага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Аляксандрам Брылём узнагародзілі калектывы ААТ «Новая Любанія» – за лепшы каравай, ААТ «Новая Вілія» – за лепшы падворак і ААТ «Чурлёны» – за лепшую саламяную скульптуру.
Завяршылася афіцыйная частка святочным канцэртам. У хуткім часе дэлегацыя Вилейшчыны прыме ўдзел у абласных «Дажынках-2019», што пройдуць у гэтым годзе ў Барысаве. Безумоўна, будуць прадстаўляць наш раён і многія з тых, каго ўшаноўвалі на свяце ў Любані. Восень – пара шчодрая як на падзяку, так і на клопаты: на палетках завяршаецца сяўба азімых і корманарыхтоўка, але зямля заўжды адчувае клопат працавітых рук жыхароў Вілейшчыны!
Сяргей ГАНЧАР/Фота аўтара