Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

В Доме культуры зажгли Главную ёлку

Сапраўдным святам для дзетвары стала галоўная ёлка раёна, якая была арганізавана ў Вілейскім Палацы культуры ў мінулы панядзелак. Дзея на сцэне, у пастаноўцы рэжысёра Алены Холадавай, паклікала прысутных у сапраўдную казку. А яна, як павялося, падзяляе свет на дзве палавінкі. У адной верхаводзіць зло, процістаяць яму сілы дабра. Сутыкненне між імі прыводзіць да канфлікту, нават у казцы – жорсткага і бескампраміснага. Аўтар ідэі «Навагодняга спеву жар-птушкі» – таксама Алена Холадава, прызнаны майстра падобнага роду жанру. Мужны Снегавік з казкі данёс такі пер’е жар-птушкі да Дзеда Мароза. Ён пераадолеў не адну перашкоду, для таго, каб запаліць ім навагоднюю ёлку і падарыць дзецям сапраўднае свята.
А яшчэ быў маштабны карагод у пастаноўцы Аляксандры Лапацкай. У ім удзельнічалі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь Віктар Русак, намеснік старшыні райвыканкама Святлана Дзяруга, начальнік аддзела адукацыі Аляксандр Пуцэйка. Ганаровыя госці прывіталі дзяцей з навагоднімі і каляднымі святамі, пажадалі поспехаў у вучобе, творчасці, новых адкрыццяў і знаходак.
Арганізатары свята ўдзячныя за дапамогу спонсарам: УП «Вілейская ЖКГ», «МПМК-186», ААТ «Зеніт-БелАМА», ААТ «Камбікормавы завод», ДБУ-13, райветстанцыі, фірме «Мегалітас», тэрытарыяльнаму цэнтру сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, раённаму таварыству «Чырвонага Крыжа» і іншым добраахвотным памочнікам.
Марыя КУЗАЎКІНА.

Фота Сяргея БЯДРЫЦКАГА

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 143 queries