Лічба «3» з гэтага ліпеня для сям’і Самуйлавых, думаю, стала шчаслівай. Чаму? Растлумачу. Менавіта 3 ліпеня, у Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь,з’явілася на гэты свет іх дачушка Дзіяна, трэцяе па ліку дзіцятка ў маладой сям’і. Што і казаць, гэту маленькую прыгажуньку вельмі чакалі і мама з татам, і бабулі з дзядулямі, і два старэйшыя брацікі.
Мы наведаліся ў акушэрскае аддзяленне цэнтральнай раённай бальніцы ў той дзень, калі мама Алеся з дачушкай выпісваліся дамоў. Маленькая прынцэса салодка спала ў сваім ложачку, а мама ўжо была амаль што гатова да ад’езду – на вуліцы ўжо чакаў шчаслівы муж. Прыемнай нечаканасцю для жанчыны было наведванне яе нашай, так бы мовіць, дэлегацыяй: начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Сяргея Паўлоўскага, старшыні раённага аддзялення грамадскага аб’яднання «Белая Русь» Наталлі Занкавіч і аўтара гэтых радкоў. А «віноўніца» ўсёй гэтай дзеі – маленечкая Дзіянка, якая нарадзілася ў такі знамянальны дзень, спакойненька спала. Значна пазней, калі яна падрасце, матуля, вядома ж, раскажа ёй і пра тое, у які важны для нас, беларусаў, дзень яна нарадзілася; і пра медыцынскіх работнікаў, у чые лагодныя рукі яна трапіла; і, магчыма, пра тых, хто прыходзіў павіншаваць шчаслівую маму. А пакуль – падарункі (цёплую коўдрачку, пасцельную бялізну) ад раённага выканаўчага камітэта і грамадскага аб’яднання «Белая Русь» маме Алесі ўручылі Сяргей Паўлоўскі і Наталля Занкавіч. А колькі цёплых і такіх шчырых (да замілавання і радасці за сям’ю) знайшлі для мамы гэтыя людзі! Здароўя, дабрабыту, цёплыні і паразумення ў сям’і; а маленечкай віляйчанцы – радаваць і цешыць сваіх блізкіх жадалі яны Самуйлавым. А Наталля Занкавіч (дырэктар школы ён і ёсць дырэктар) пайшла яшчэ далей і шчыра пажадала, каб Дзіянка была паслухмянай дзяўчынкай і добра вучылася. Чамусьці здаецца, што менавіта так яно і будзе… А пакуль – расці шчаслівай, Дзіянка!
Ірына БУДЗЬКО.
Фота аўтара
В День Независимости в Вилейке родилась девочка
Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ