Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

В аг.Нарочь прошёл районный праздник Сёмуха

Дзе гэта і калі, спытаеце вы, паважаныя нашы чытачы? Ды ў мінулую нядзелю ў Нарачы. Менавіта там прайшло раённае свята Сёмухі пад назвай «Збірайся, народ, у траецкі карагод». Па-святочнаму прыбраная тэрыторыя ля мясцовага Дома культуры гасцінна сустракала ўсіх, хто ў гэты прыгожы дзень прыйшоў сюды. А былі на свяце не толькі мясцовыя жыхары, але і госці з суседніх вёсак, прыезджыя.

Бярозкі – маладзенькія, з клейкім ярка-зялёным лісцейкам… Менавіта яны – галоўны сімвал гэтага прыгожага свята. Імі на Сёмуху ўпрыгожваюць хаты і  падворкі, з іх здаўна і да сёння дзяўчаты робяць вяночкі. Вось і на свяце было столькі дзяўчат-бярозак! Аж вочы разбягаліся ад іх, прыгажунь у нацыянальных уборах, якія сваімі танцамі і песнямі ўслаўлялі і гэты прыгожы святочны дзень, і яркае сонейка, і само жыццё…
Усеагульная малітва і крэсны ход, абрадавае дзейства і віншавальныя словы ад кіраўнікоў, канцэртныя нумары аматарскай мастацкай творчасці горада і раёна і выставы майстроў Вілейшчыны, дзіцячая гульнёвая пляцоўка і гандлёвыя рады – усё гэта было ў праграме свята.  А яшчэ – ушаноўванне дбайных гаспадароў вёскі, лепшых творчых калектываў, майстроў; конкурс прыпевак і вясёлыя танцы не толькі артыстаў, але і гледачоў… Цёпла і шчыра ўсіх прысутных віншавалі старшыня раённага Савета дэпутатаў Наталія Радзевіч, старшыня мясцовай улады Анатоль Бяганскі, намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Жанна  Петух. Было весела і ўрачыста, цікава і пазнавальна. І хоць у рамках свята працавала кампетэнтнае журы, называліся лепшыя з лепшых калектывы і шаноўныя людзі, зараз не  хочацца пра пераможцаў і пераможаных – было ўсеагульнае свята, светлае і сапраўднае, якое яшчэ раз  паказала, наколькі багаты наш  край на таленты.
Падхопленыя лёгкім ветрыкам гукі беларускай песні разносіліся па ўсім наваколлі і падымаліся высока-высока, у бязмежны блакіт неба. І здаецца, што падпявалі нават трапяткія бярозкі, што ў гэты дзень былі па-асабліваму прыгожыя.
Ірына БУДЗЬКО.
На здымках: такім было раённае свята.
Фота Аляксея КАМІНСКАГА

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 185 queries