Шлях Перамогі

Вилейская районная газета – свежие и интересные новости

Ужо ёсць першыя віляйчане, якія прагаласавалі датэрмінова

У Вілейскім раёне расчынілі дзверы 43 участкі для галасавання, яшчэ адзін – 44-ты пачне дзейнічаць непасрэдна 11 верасня.
Роўна ў 10.00 у Беларусі 6 верасня 2016 года пачалося датэрміновае галасаванне па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання.

За першымі выбаршчыкамі ў Вілейскім раёне, якія прыйшлі аддаць свой голас за найбольш годнага з кандыдатаў, назіралі не толькі ўласна назіральнікі, але і карэспандэнты “ ШП”.

Вілейскі Палац культуры знаходзіцца ў цэнтры горада – на галоўнай плошчы, таму на размешчаным у ім Цэнтральным участку для галасавання № 9 галасуе амаль 1987 гараджан.
Калі параўноўваць з іншымі краінамі, датэрміновае галасаванне ў нас праходзіць на працягу досыць кароткага прамежку часу – не цэлага тыдня і месяца, а ўсяго 5 дзён. Таму журналісты «ШП» не сталі губляць часу дарма і прыбылі ў Палац культуры яшчэ да адкрыцця ўчастка. І апынуліся далёка не першымі… Ля дзвярэй камісіі ўжо стаяла невялікая чарга жадаючых аддаць свой голас.
Датэрмінова прагаласавала першай на Цэнтральным участку для галасавання № 9 вядомая на Вілейшчыне аўтар-выканаўца, кіраўнік народнага калектыву аўтарскай песні «Элегія» Таццяна Захарыч. Спяшаючыся па сваіх працоўных справах, Таццяна Мікалаеўна для размовы з журналістам усё ж затрымалася.
– Прагаласаваць менавіта датэрмінова вырашыла яшчэ загадзя, бо 11 верасня разам са сваім калектывам будзем выступаць на выбарчых участках, дарыць людзям свята, сваю творчасць. А прагаласаваць ці не, навогул у мяне і думкі такой не ўзнікала. Не палічыце за высакамоўнасць, але ўсё ж такі выбар – гэта грамадзянскі абавязак кожнага. Я ў першую чаргу галасую за мірную Беларусь, за будучыню моладзі. І гэта мой грамадзянскі абавязак.


Намеснік старшыні Цэнтральнага ўчастка для галасавання № 9 Алеся Высоцкая, якая з’яўляецца і гаспадыняй установы, дзе размяшчаецца ўчастак, адзначыла:
– Датэрміновае галасаванне – гэта вельмі сучасна, зручна і дэмакратычна. Дзякуючы яму грамадзяне могуць свабодна рэалізаваць канстытуцыйнае права на ўдзел у выбарах, не ахвяруючы пры гэтым нейкімі важнымі асабістымі планамі і інтарэсамі. Галоўнае, што дзяржава такім чынам стварае максімальна камфортныя ўмовы для кожнага выбаршчыка, а ўжо скарыстацца магчымасцю прагаласаваць датэрмінова альбо непасрэдна 11 верасня – гэта асабісты выбар кожнага.
І сапраўды так, датэрміновае галасаванне – гэта эфектыўная сістэма адносін паміж дзяржавай і грамадствам, што і з’яўляецца паказчыкам сталасці грамадзянскай супольнасці.

У дні датэрміновага галасавання ўчасткі для галасавання працуюць: з 10.00 да 14.00 і з 16.00 да 19.00.

Бюлетэні выдаюцца пасля прад’яўлення пашпарта або даведкі органаў унутраных спраў аб страце пашпарта, для вайскоўцаў тэрміновай службы – па прад’яўленні ваеннага білета. Калі ж у выбаршчыка няма пашпарта (напрыклад, пададзены ў амбасаду на атрыманне візы), але ён унесены ў спісы для галасавання, бюлетэнь можа быць выдадзены на аснове службовага пасведчання дзяржслужачага, студэнцкага білета, пенсійнага пасведчання з фатаграфіяй або правоў кіроўцы ці іншых дакументаў, пацвярджаючых асобу.
Завершыцца датэрміновае галасаванне напярэдадні асноўнага дня – 10 верасня.
Падрыхтаваў Сяргей ГАНЧАР.

Фота аўтара

Таццяна Захарыч першая прагаласавала датэрмінова

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 21 queries