Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Ушанаванне ветэрана

Іван Аляксандравіч Баравы ў складзе  другога Беларускага фронту, як у той песні спяваецца, прайшоў паў-Еўропы. Ордэнам Вялікай Айчыннай вайны, медалямі «За адвагу», «За вызваленне Варшавы», «За ўзяцце Берліна», «За перамогу над Германіяй» пазначаны этапы яго баявога шляху.

І пасля вяртання на Радзіму ўсё жыццё, да выхаду на пенсію, працаваў трактарыстам у калгасе імя Кірава. Такую назву некалі мела адкрытае акцыянернае таварыства «Чурлёны». Свае ўзнагароды ён насіў толькі ў выключных выпадках. Адзін з такіх надарыўся напярэдадні святкавання 70-годдзя Вялікай Перамогі. У Іжскім Доме культуры сабраліся жыхары вёскі, вучні мясцовай школы. Нагода – ушанаванне ветэрана, арганізаванае абласным камітэтам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, сумесна з раённым,да якога далучыліся камітэт па сельскай гаспадарцы і харчаванню аблвыканкама, а таксама мясцовы сельвыканкам.
Многа цёплых слоў  і зычэнняў прагучала ў адрас ветэрана. Расчулены, са слязьмі на вачах, прымаў Іван Аляксандравіч кветкі і іншыя знакі ўвагі, сярод якіх – грашовае ўзнагароджанне і пакунак з прысмакамі да святочнага стала.
Марыя КУЗАЎКІНА.
Фота прадставіў старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Леанід РАДЗЕВІЧ

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 184 queries