– У нас тут такое здарылася, такое… Вы можаце мяне выслухаць? Жанчына на тым канцы провада знаходзілася, верагодна, на піку эмацыянальнага ўздыму. І праігнараваць такі яе псіхалагічны стан было проста немагчыма.
– Я жыву на вуліцы Каралёва. Ой, у нас тут лебедзі на карову напалі. І цялятка падзяўблі.
Неверагодна. Але на няўдалы жарт сітуацыя не цягнула. Вельмі ўжо пераканаўча гучаў жаночы голас у тэлефоннай трубцы. А ў свядомасць здзеклівай вужакаю шчамілася мелодыя папулярнага некалі эстраднага хіта. Пра абарваную жорсткай рукой ідылію незямных істот, лунаючых у цёплым і ласкавым небе. Вось табе і ідылія.
– Яны ішлі на наш участак. Ён – спераду. Затым – іх дзеткі. А ззаду – яна, лебядзіха. Падышлі да маёй кароўкі. Лебедзь ускочыў ёй на спіну, стаў махаць крыламі і скубсці за шэрсць. Яна прынялася за цялятка.
Неверагодная гісторыя мела працяг. Бойку спрабавала прыпыніць суседка, і бразнулася вобзем, абматаўшы нагу ланцугом, на які была навязана карова. Тым часам у гэту ж пастку трапіла і лебядзіха. Унучка маёй рэспандэнткі, выхаваная на традыцыях аховы жывёльнага асяроддзя, кінулася выручаць небараху.
Са збіўлівага расказу Галіны Сямёнаўны Стрэж высветлілася, што сярод гэтага вэрлаху некаму ўдалося патэлефанаваць у службу выратавання. Напэўна, з яе падачы на выручку і птушкам, і людзям паспяшыў начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы акаляючага асяроддзя Аляксандр Альшэўскі. Птушкі цвяроза ацанілі сітуацыю і дазволілі ўдзельнікам інцыдэнта суправадзіць сябе на бліжэйшы вадаём. Дубцамі світа ўжо жангліравала так сабе, дзеля прыліку.
Адкуль такая птушыная агрэсія?
– Птушкі абаранялі сваё патомства, – арбітр у асобе ахоўніка жывёльнага свету, як і належыць, пацярпелымі ў гэтай сітуацыі лічыць усіх, а вось вінаватых не знаходзіць. – Хтосьці іх, відаць, вельмі напалохаў. Мо, сабакі, а, можа быць, і людзі. Старонні аб’ект, які рухаецца, яны і ўспрынялі як асабістую пагрозу.
Аргументы вычарпальныя. Вось толькі не заўсёды самыя разумныя свету гэтага ідуць на рызыку, каб абараніць тых, каму далі жыццё. А гэта ўжо сумна. І можа быць тэмай для зусім іншых жыццёвых сюжэтаў.
Марыя КУЗАЎКІНА.
Фота аўтара
Неверагоднае здарэнне на вуліцы Каралёва.

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов